Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • «Дэмсілы для Польшчы больш не партнэр №1 у Беларусі»
    У пятнічным “ПіКу Свабоды” мы падводзім вынікі тыдня. Дональд Трамп вылучыў свайго спэцпасланьніка па Беларусі Джона Коўла на новую пасаду. Ці перашкодзіць гэта вызваленьню беларускіх палітвязьняў. Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў пра невялікую адлігу ў Беларусі і лічыць, што там стала больш свабоды. Што стаіць за крокамі Менска і чаго хоча Варшава? Ужо шосты раз Фэстываль беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе за межамі Беларусі. Ці не замыкаюцца беларусы ў настальгіі па краіне, якой ужо няма?
    42 min
  • Калесьнікава пра Коўла. Зьмены ад 1 кастрычніка. Чый Шагал?
    Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю – што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША? Чаму заява расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Шагала абурыла беларусаў? Што вядома пра гібель ураджэнкі Гомля ў Ізраіле? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 1 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
    12 min
  • «Канапа». Ткачоў — пра самоту, спорт, стасункі і валянтэрства
    Як спорт уплывае на жыцьцё і на адносіны? Чаму ўсё часьцей мужчыны і жанчыны выбіраюць быць самотнымі? Як людзі шукаюць стасункі ў Tinder і ці існуюць насамрэч альфа-самцы? Што робіць чалавека сапраўды моцным і як унікнуць выгараньня?
    Пра гэта і ня толькі ў праекце «Канапа» гаворым з Андрэем Ткачовым — трэнэрам-рэабілітолягам, мадэльлю, былым валянтэрам.
    1 hr 5 min
  • Коўл атрымлівае новую пасаду: што будзе зь беларускімі палітвязьнямі?
    Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя – Беларусь. Звальненьні перавысілі найм у Беларусі, а ўлады падтрымалі прыватныя дамы для састарэлых. Галіна Казіміроўская: «Буду жыць». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 30 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
    13 min
  • «Я не памерла разам зь ім». Ліна Цапава пра цела, каханьне, сэкс і жыцьцё пасьля сьмерці мужа
    Ліна Цапава — фатографка, мадэль і публічная асоба, якая працуе з тэмамі цела, прыгажосьці, свабоды і сэксуальнасьці.
    У праекце «Канапа» яна расказвае, чаму беларускае грамадзтва дагэтуль складана прымае аголенае цела, навошта жанчыне фатаграфаваць сябе аголенай, чаму сэкс — адзін з самых складаных для абмеркаваньня бакоў адносіна. А яшчэ — пра свайго мужа Мікіту Мелказёрава і пра тое, чаму пасьля яго сьмерці яна выбрала працягваць жыць.
    1 hr 9 min
  • Міністар за кратамі, прымус да БРСМ, Расея атакуе Кіеў з дапамогай Беларусі
    Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуле Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас? Што адбываецца за кратамі з былым міністрам прыродных рэсурсаў? Чаму Латвія ўзмацніла кантроль за беларускім збожжам? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 29 верасьня і тлумачым, што яны значаць
    10 min
  • Сьцяпан Пуціла на «Канапе». Ці будзе NEXTA каардынаваць новыя пратэсты ў Беларусі?
    Сьцяпан Пуціла тлумачыць, чаму NEXTA больш не зьбіраецца каардынаваць пратэсты, калі беларусы зноў масава выйдуць на вуліцы, і адказвае на прэтэнзіі да ролі каналу ў падзеях 2020 году. У вялікай размове на «Канапе» — пра абвінавачаньні ў магчымым уплыве расейскіх спэцслужбаў, Рамана Пратасевіча, беларускіх палітыкаў, будучыню NEXTA і магчымыя сцэнары пераменаў у Беларусі. Глядзіце поўную размову са Сьцяпанам Пуцілам на YouTube-канале Радыё Свабода. У інтэрвію ён таксама расказвае пра абвінавачаньні ў сувязях з расейскімі спэцслужбамі, працу Нехта ў 2020 годзе і тое, як мэдыя сёньня прыцягвае і ўтрымлівае аўдыторыю.
    1 hr 7 min
  • Сілавік з «Масквой у галаве». Як Зельцар застрэліў афіцэра КДБ. Статкевіч паказаў свой «катэдж»
    Сілавік, які прапаноўваў «прарубіць калідор зь Беларусі да Балтыкі», стаў намесьнікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. 5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем справу Андрэя Зельцара. Мікола Статкевіч расказаў, чаму ня можа пераехаць у гарадзкую кватэру. Беларуса з Ізраілю разам з жонкай затрымалі на мяжы праз падпіскі ў YouTube. Ён прыдумаў ноў-хаў для іншых, каб ня трапілі ў падобную сытуацыю.
    11 min
  • «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 3: «Лукашэнка ня будзе мне ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь.
    Трэцяя частка другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці.
    31 min
  • Шрайбман пра вынікі тыдня: Вязьні на волі, Ціханоўскі супраць Ціханоўскай, калій для ЗША
    Ці вызваленьне яшчэ 15 вязьняў ёсьць вынікам перамоваў Лукашэнкі з спэцпасланьнікам Трампа? Якія галоўныя вынікі ўдзелу дзьвюх беларускіх дэлегацый на Генасамблеі ААН – афіцыйнага Менску і дэмсілаў Беларусі? На якіх умовах Эўразьвяз можа зьняць санкцыі зь беларускага калію? Чаго дамогся Сяргей Ціханоўскі, выступаючы публічна супраць жонкі? У “ПіКу Свабоды” Ганна Соўсь падсумоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам, дыпляматычным дарадцам Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім і паліталягіняй Тацянай Чуліцкай.
    54 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…