Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ці праўда ўсё, што пісалі іншаземцы пра сэкс і мараль ВКЛ
    Няўжо праўда ў Вільні ў XVI стагодзьдзі існаваў звычай, паводле якога мужчыны пускалі сваіх сяброў і гасьцей у спальню да жонкі? Ці ўсё мы ведаем пра норавы і мараль жыхароў Вялікага Княства Літоўскага? Пра гэта і шмат што іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, у тым ліку кнігі, «Культура сэксуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стст.», кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
    24 min
  • Шрайбман пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду
    Ці дасягнулі выбары ў Каардынацыйную Раду мэты, дзеля якой праводзіліся? Што засьведчылі іх вынікі? Якой рэакцыі беларускага грамадзтва і замежных партнэраў на гэтыя выбары можна чакаць? Ці зьменяць яны палітычную канфігурацыю дэмсілаў?
    На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    24 min
  • Івулін і Гаруновіч пра тое, за каго заўзеюць беларусы
    У Чэхіі ўрачыста сьвяткуюць перамогу нацыянальнай зборнай у чэмпіянаце сьвету па хакеі. За каго заўзеюць беларусы ў Беларусі і за яе межамі? Разважаюць Аляксандар Івулін, вядоўца youtube-каналу «ЧестнОК» і Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна».
    26 min
  • Што ў ВКЛ рабілі астролягі
    Адкуль у Вялікае княства Літоўскае прыйшла астралёгія і якую ролю адыграла ў навуковым і грамадзкім жыцьці гэтай дзяржавы? Як астралёгіяй карысталіся Францішак Скарына, Апанас Філіповіч і Сімяон Полацкі? Гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
    21 min
  • Чаму шляхта затармазіла разьвіцьцё ВКЛ?
    Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі?
    Мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
    21 min
  • Што ня так з гісторыяй Горадні XVІ стагодзьдзя
    Як жылося мяшчанам у беларускіх гарадах XVI – XVIІ стагодзьдзяў? Як сябе паводзіў магістрат? Ці была ў тыя часы карупцыя? І якія злачынствы былі распаўсюджаныя сярод месьцічаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
    27 min
  • Пра сялянскую аснову шляхецкай культуры Беларусі
    Ці сапраўды ад беларускага сялянства XVI стагодзьдзя не засталося дакумэнтальных сьлядоў? Як мы можам пачуць з глыбіні стагодзьдзяў галасы сялян? У якіх дачыненьнях былі сяляне і шляхта? Якія правы мелі сяляне насамрэч? І што такое сялянская культура? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук, Натальляй Сліж.
    23 min
  • Ці сапраўды Расея ня можа зьмяніцца?
    На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? І якімі могуць быць беларуска-расейскія дачыненьні ў будучыні?
    Пра гэта і пра іншае мы гаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам многіх кніг, у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ-е стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым.
    22 min
  • У беларусаў ёсьць вялікая здольнасьць выжываць і адраджацца, — Дарота Міхалюк
    Як прафэсійны польскі гісторык глядзіць на інтэрнэт-актыўнасьць беларускіх літвіноў і тэарэтычныя падставы літвінства? Чаму беларускі нацыяналізм у пачатку ХХ стагодзьдзя быў слабейшы за літоўскі? Ці былі ў БНР шанцы ўтрымацца?
    Пра гэта і пра іншае мы гутарым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.
    22 min
  • «Аддзяленьне Ўкраіны ад ВКЛ нарадзіла беларусаў»
    Ці лічылі ў Польшчы ў пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм?
    Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гады: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.
    21 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…