Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Затрымалі беларускіх дывэрсантаў. Атакі на мяжу. ГРУ і КДБ
    Арганізацыя былых сілавікоў ByPol назвала імя другога затрыманага за падрыхтоўку дывэрсіі ў Польшчы беларуса. Гэта былы міліцыянт з Баранавічаў Андрэй Белы. Першым быў баец ММА Сьцяпан Касьцючэнка. Госьць «ПіКу Свабоды» – Станіслаў Лупаносаў з ByPol.
    21 min
  • Шэры бізнэс і luxury-жыцьцё сьвіты Шэймана
    Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнэс-імпэрыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах, сьцьвярджаюць расьсьледвальнікі зь «Бюро». Але наўпрост памочнік і даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі нібыта нічым не валодае. Журналісты расказалі пра сужэнскую пару Аношкаў, якая з 2010-х гадоў актыўна ўдзельнічае ў «сямейных» схемах Лукашэнкі. Госьць «ПіКа Свабоды» — аўтар расьсьледаваньня Аляксей Карпека.
    23 min
  • Як лячыліся жыхары Беларусі ў старажытныя часы
    Як лячыліся продкі беларусаў і чаму некаторыя важныя для гісторыі мэдыцыны падзеі адбыліся ў Беларусі значна раней, чым у некаторых краінах Цэнтральнай і нават Заходняй Эўропы. Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
    19 min
  • «Чырвонае сьвятло» на мяжы зь Літвой для беларускіх харчоў. Тлумачыць прадстаўнік АПК Кавалеўскі
    Чаму Літва забараніла ўвоз харчаваньня зь Беларусі фізычнымі асобамі? Які плён перамоваў Аб’яднанага пераходнага кабінэту зь літоўскім МЗС на гэты конт? Ці турбуе літоўцаў раздражненьне беларусаў з прычыны гэтых абмежаваньняў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі.
    28 min
  • Пракоп'еў: «У мяне была адна заява, за якую сорамна»
    Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду? Хто прызнае новую Каардынацыйную раду? З кім блёк Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітык Вадзім Пракопʼеў.
    34 min
  • Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны?
    Як памянялася палітыка Нямеччыны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей.
    34 min
  • Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму, 100 спробаў ліквідацыі і свае амбіцыі
    Якія пляны і амбіцыі ў «Каманды Латушкі і руху «За свабоду» – сьпісу, які атрымаў найбольшую колькасьць галасоў на выбарах у Каардынацыйную Раду? Пра што можа сьведчыць актыўнасьць беларускіх і расейскіх спэцслужбаў у Польшчы? Госьць штодзённага эфіру «Пік Свабоды» – Павал Латушка, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады і цяпер адзін зь лідэраў найвялікшага сьпісу ў Каардынацыйнай Радзе.
    29 min
  • Хто шпіёніў за Радзінай і Саньнікавым? Што адбываецца
    На тэлефонах беларускіх актывістаў і журналістаў ідэнтыфікавалі шпіёнскую праграму Pegasus. Што гэта за праграма, хто мог сачыць за беларусамі і як абараніць сябе ў лічбавыя часы? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» расказвае экспэрт па лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні.
    28 min
  • Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі
    Журналісты Беларускага Расьсьледніцкага Цэнтру высьветлілі, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым. Як так сталася і што гэта значыць? Расказвае рэдактар расьсьледаваньня і кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.
    23 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…