Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе
    У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паўплываць на брытанскую палітыку і на падтрымку Ўкраіны? Якія вынікі «Брэксыту» (выхаду Брытаніі з Эўразьвязу)? Ці можна гаварыць пра брытанскі характар і брытанскі гумар? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Павал Шаўцоў, юрыст-міжнароднік, які практыкуе ў Лёндане з 1990-х гадоў, зьяўляецца апекуном лёнданскай Бібліятэкі імя Францішка Скарыны і намесьнікам старшыні Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі.
    51 min
  • Украінскі погляд на 30-годзьдзе кіраваньня Лукашэнкі — вэрсія Віталя Портнікава
    У чым былі асаблівасьці прыходу да ўлады Лукашэнкі ў 1994 годзе? Чаму амаль усе прэзыдэнты Ўкраіны мелі прыязныя стасункі зь ім? Чаму Лукашэнка пэўны час быў самым папулярным замежным палітыкам ва Ўкраіне? Ці заслугоўвае беларускі народ такога кіраўніка?
    На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае ўкраінскі журналіст і палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
    30 min
  • Навошта Лукашэнку Пяткевіч, Рыжанкоў і Круты
    Палітоляг Аляксандар Марозаў у інтэрвію «ПіКу Свабоды» камэнтуе сёньняшнія прызначэньні Лукашэнкі палітыкаў «маладога пакаленьня», а таксама разважае пра інфармацыю ад расейскага палітоляга Яўгенія Мінчанкі аб далучэньні Лукашэнкі да «новага Палітбюро» у Расеі і аналізуе, што можа даць Беларусі сяброўства ў ШАС і BRICS.
    19 min
  • Навумчык: Як 30 год таму недаацанілі Лукашэнку
    30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх найбольш галасоў, амаль 45%, набраў Аляксандар Лукашэнка. Апытаньні перад выбарамі аддавалі перавагу тагачаснаму прэм’еру Кебічу. Менавіта Кебіча, а не Лукашэнку, у якасьці асноўнага канкурэнта ўспрымалі і найбольш крытыкавала і тагачасная апазыцыя. Ці сапраўды антыкамуністы ў пачатку 1990-х недаацанілі палітычны патэнцыял Лукашэнкі? Госьць “ПіКу Свабоды” – журналіст і аўтар кніг пра 1990-я гады Сяргей Навумчык.
    29 min
  • Якая галіна дзейнасьці БНР аказалася самай пасьпяховай?
    Чаму некаторыя гісторыкі называюць самай пасьпяховай галіной дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дыпляматычную? Як працавалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы БНР? Дзе і да якога часу дзейнічалі і прымаліся яе пашпарты? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
    23 min
  • Чыноўнікі Лукашэнкі ці офіс Ціханоўскай: да каго цяжэй дагрукацца
    Берасьцейскі абласны суд завочна асудзіў стваральнікаў і аўтараў Youtube-каналу «Рудабельская паказуха». Блогеру Андрэю Павуку прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, ягонай былой жонцы і суаўтарцы каналу Вользе Павук — 8 гадоў. За ўдзел у канале ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня таксама атрымалі опэрная сьпявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук, блогер Ільля Салянкоў, музыка Ўладзіслаў Наважылаў. У праграме «ПіК Свабоды» Вольга Павук расказвае, чым палохае ўладу «Рудабельская паказуха», чаму патрэбная люстрацыя і што рабіць, каб дэмакратычныя сілы не ператварыліся ў цяперашніх чыноўнікаў.
    24 min
  • Ці загадаюць кітайцы Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі
    Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. Ці прыме пад увагу Варшава крытыку гэтых намераў з боку Ціханоўскай? Ці можа Польшча перакрыць і таварны транзыт зь Беларусі? Ці параіць Пэкін Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі на межы ЭЗ? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае журналіст газэты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
    31 min
  • Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі за 30 гадоў? Тлумачэньне сацыёляга
    Ці быў нечаканасьцю посьпех Лукашэнкі на выбарах 1994 году? Хто яго падтрымліваў тады і ў наступныя гады? Калі яго рэйтынг дасягаў пікаў, калі падаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
    25 min
  • «Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна»
    Узмацненьне культу асобы Лукашэнкі, мілітарызацыя краіны па ўсіх напрамках і ручное кіраваньне эканомікай. Гэта адныя з асноўных трэндаў, па якіх рухаецца краіна. Гаворка пра іх ідзе ў сумесным аналітычным дакладзе экспэртаў «Беларускі трэкер перамен». Высновы гэтай справаздачы камэнтуе гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
    24 min
  • За што Васіля Быкава любяць беларусы і ненавідзіць рэжым Лукашэнкі
    100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найбуйнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя і адна з выбітных постацяў грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. За што яго цэняць беларусы і за што ненавідзіць рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец і публіцыст Сяргей Навумчык.
    31 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…