Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма Шрайбмана
    Ці быў непазьбежным прыход да ўлады Лукашэнкі ці некага кшталту яго? Ці былі на працягу 30 гадоў моманты, калі ён мог страціць уладу? У якой ступені ён абаронца, а ў якой – магільшчык сувэрэнітэту?
    На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    29 min
  • Размах культурнай дзейнасьці беларусаў у міжваеннай Латвіі
    Што зь сябе щяўляла беларуская нацыянальная меншасьць у Латвіі ў міжваенны пэрыяд? Як ёй удалося стварыць сваё школьніцтва, выдавецтвы, прэсу, тэатар і навуковыя таварыствы? І як той рух загінуў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Беларусы ў Латвіі (1918—1945)» Юрыем Грыбоўскім.
    33 min
  • Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу?
    У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае намесьнік кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
    27 min
  • Чаму некаторыя палітвязьні не пагадзіліся з умовамі вызваленьня?
    Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў? Суразмоўцы Ганны Соўсь – адзін зь кіраўнікоў фонду BySol, праваабаронца Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў Тацяна Хоміч
    32 min
  • У Лукашэнкі — гіганцкі рычаг уплыву ў Маскве», — расейскі экспэрт
    Ці быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам?
    На пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды», прысьвечанай 30-годзьдзю кіраваньня Лукашэнкі, адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў.
    27 min
  • Як мастачка «вяртае» палітвязьняў дадому
    Мастачка абразоў Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных. Выстава партрэтаў на шпалерах прайшла ў Італіі, Даніі, Польшчы ды іншых краінах Эўропы. Ксіша Анёлава расказвае, чаму яна малюе на шпалерах і як былыя палітвязьні рэагуюць на свае выявы.
    24 min
  • Каго з палітвязьняў вызваляць. І пры чым тут амністыя, Кітай і Польшча
    Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, ён апублікаваны і ўступіў у сілу. Хто зможа выйсьці на волю, ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць некага з тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка.
    37 min
  • Славяне і балты ў панах-радзе Вялікага Княства Літоўскага
    Што такое паны-рада або Рада Вялікага Княства Літоўскага? Што такое вузкая рада паноў-рады? І чаму на пачатку існаваньня гэтай структуры там не было русінскай арыстакратыі, толькі балцкая? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян.
    26 min
  • Беларусь далучаецца да «кітайскага сьвету»
    Ці дапаможа Менску сяброўства ў ШАС абыходзіць санкцыі? Як ставіцца Кітай да пагрозы блякаваньня транзыту празь Беларусь? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня Роза Турарбекава.
    28 min
  • На каго абмянялі ўкраінцаў зь беларускіх турмаў і куды вядзе абвастрэньне на мяжы
    Украіна зь Беларусьсю не ваюе, але вызваляе адтуль сваіх палонных – чаму і як? Ці праўда, што Ўкраіна канцэнтруе войскі на мяжы зь Беларусьсю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
    21 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…