Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ці варта дэмсілам прызнаць Лукашнку прэзыдэнтам, каб выйшлі палітвязьні
    Якой цаной варта дамагацца вызваленьня палітвязьняў? Ці апынуліся дэмакратычныя сілы ў тупіку? Ці трэба перагледзіць падыходы 2020-2021 гадоў? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і адзін зь кіраўнікоў блёку Пракоп'ева-Ягорава ў Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў.
    34 min
  • «Лукашэнка можа вызваліць Ціханоўскага, Калесьнікаву, каб паглядзець, што будзе са статусам лідэра»
    Ціханоўская застаецца «нацыянальнай лідэркай» Беларусі і пасьля выбараў 2025 году, пакуль не адбудуцца сумленныя выбары ці пакуль яна сама не захоча скласьці зь сябе абавязкі. Пра гэта на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» падпісалі дамову паміж Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай радай. Ці можна замяніць Ціханоўскую? Абмяркоўваюць рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка.
    30 min
  • Што зрабілі дэмсілы за год і ў чым для іх асноўная небясьпека. Тлумачыць палітоляг
    Што абяцалі на леташняй канфэрэнцыі «Новай Беларусі» і што было выканана? Чаму выканаць атрымалася ня ўсё? Чаго варта чакаць ад сёлетняй канфэрэнцыі «Новая Беларусь»? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
    32 min
  • Чаму не абменьваюць беларусаў?
    Другі дзень сусьветныя СМІ пішуць пра імаверны абмен зьняволенымі, у якім будуць удзельнічаць Нямеччына, Беларусь, Расея і ЗША. Удзельнікі “ПіКа Свабоды”: Тацяна Хоміч з Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў і кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
    23 min
  • Belpol: Як КДБ «разьвяло» немца і навошта яго пагражалі расстраляць
    Лукашэнка памілаваў прысуджанага да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Суд прызнаў яго вінаватым паводле 6 цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму. Учора ранкам ён напісаў просьбу аб памілаваньні, а ўвечары яе задаволілі. Што гэта было, і ці быў увогуле тэракт, за які Крыгера судзілі? Госьці «ПіКа Свабоды» – праваабаронца Павал Сапелка і Ўладзімер Жыгар з арганізацыі «Belpol».
    27 min
  • Што так доўга рабілі Лукашэнка і Пуцін на Валааме
    Што азначае для беларускай эканомікі дамова аб адзіным электрычным рынку з Расеяй? Якія высновы можна зрабіць з працягласьці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме? Ці можа Крэмль у адказ на разьмяшчэньне амэрыканскіх ракетаў сярэдняй далёкасьці ў Нямеччыне разьмясьціць аналягічныя ў Беларусі?
    На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў.
    25 min
  • Навошта вяртаць старыя назвы, калі і новыя сталі звыклымі
    85 год таму сталіца Беларусі Менск афіцыйна стала Мінскам. Такое рашэньне прыняў Вярхоўны Савет БССР. Навошта гэта было зроблема і чаму дагэуль ня ўсе беларусы згодныя з гэтым перайменаваньнем? Госьць “ПіКу Свабоды” – мовазнаўца Вінцук Вячорка.
    21 min
  • Экс-капітан зборнай: беларускіх спартоўцаў нельга пускаць на Алімпіяду
    Ці справядліва тое, што беларускія спартоўцы на цяперашняй Алімпіядзе ў Парыжы будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна быць спартоўцам высокага ўзроўню ў сёньняшняй Беларусі і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму? Пры гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае Кацярына Сныціна, якая была капітанам зборнай Беларусі па баскетболе і часткай найбольш пасьпяховай каманды, што ўзяла «бронзу» на Чэмпіянаце Эўропы 2007 году, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пэкіне 2008 году і ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру ў 2016-м.
    30 min
  • Што адбываецца з Палком Каліноўскага?
    Экс-камандзір палку Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы». Асноўная місія новага руху — супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і вызваленьне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі. У інтэрвію “Свабодзе” ён расказаў, чаму больш не камандзір ПКК, ці ёсьць канфлікт у палку і чым будзе займацца новы грамадзкі рух.
    19 min
  • Доктар Салавей пра ад’езд мэдыкаў: «Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні»
    Чаму ўлады працягваюць перасьлед няўгодных мэдыкаў, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя? Суразмоўца Ганны Соўсь – намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях аховы здароўя, доктар Станіслаў Салавей.
    32 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…