Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • У Расеі мала рэсурсаў, каб акупаваць Беларусь, — Латушка
    Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў надаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня».
    24 min
  • Да чаго Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаў
    Лукашэнка рыхтуе сваіх прапагандыстаў да прэзыдэнцкіх выбараў. У чацьвер ён правёў нараду па пытаньнях інфармацыйнай палітыкі. Апрача яго самога, у ёй бралі ўдзел яшчэ чатыры асобы. Дэталі невядомыя, бо нарада была зачыненай. Але агульны пасыл прасачыўся.
    Госьці “ПіКа Свабоды”: Надзея Белахвосьцік, галоўны рэдактар Мэдыя IQ, беларускага праекту пра мэдыяпісьменнасьць, а таксама гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
    29 min
  • Як абараніцца ад дэпартацыі з Эўразьвязу. Парады юрыста і прадстаўніка Народнай амбасады
    Cям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і. Як такое магло здарыцца і ці знаходзяцца пад пагрозай беларусы ў краінах Эўразьвязу – пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць Зьміцер Васэрман, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі, і юрыст Алесь Міхалевіч.
    24 min
  • Беларусь разам з «кадыраўцамі» нажываецца на акупацыі Ўкраіны
    Расея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць збожжа і іншыя сельгаскультуры, вырашчаныя на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь. Хто гэтым займаецца і пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКа Свабоды» - кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
    19 min
  • Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрэчка Баркоўскага і Краўцова
    Эскаляцыя ці дээскаляцыя – які шлях варта выбраць дэмакратычным сілам? Ці могуць паразумецца рашучыя і памяркоўныя? Які падыход падмацоўвае гістарычны дасьвед? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў.
    32 min
  • Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду
    Ці можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець?
    35 min
  • Чаму дыпляматаў Лукашэнкі закідалі яйкамі і памідорамі? Тлумачэньне армянскага экспэрта
    Апазыцыя Армэніі запатрабавала разрыву дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю «да зьняцьця дыктатара Лукашэнкі з пасады». Гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі пра Армэнію ў інтэрвію тэлеканалу «Россия», дзе ён заявіў, што «армяне нікому не патрэбныя». Апазыцыйныя палітыкі прапануюць «разарваць усе двухбаковыя дамовы зь Беларусьсю, а амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі. У эфіры «ПіКа Свабоды» заявы Лукашэнкі і рэакцыю на іх у Армэніі камэнтуе палітычны экспэрт Рубэн Мэграб’ян.
    18 min
  • Што могуць чыноўнікі-партызаны і ці будзе раскол элітаў
    У Віцебску неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага інспэктара па спорце і турызьме Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Яго вінавацяць у экстрэмізьме. Справа датычыць «Кадравага рэзерву для новай Беларусі». Ці шмат сёньня апапэнтаў улады ўнутры чынавенства, ці ўплываюць яны на нешта і ці павінны заставацца ўнутры сыстэмы? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае каардынатар «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі» Юры Губарэвіч.
    20 min
  • Невядомы старонкі беларускай эміграцыі з Польшчы
    Што штурхала беларусаў міжваеннай Польшчы на працоўную эміграцыю ў Эстонію і Латвію? Як ім там жылося? Ці змаглі яны стварыць у тых краінах свае нацыянальныя і зямляцкія арганізацыі або далучыліся да ўжо існуючых? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Працоўная эміграцыя з Польшчы ў Латвію і Эстонію ў 1928 — 1939 гг.» Юрыем Грыбоўскім.
    27 min
  • Яго абмянялі на Красікава. Як вызваліць беларусаў?
    Чаму беларускіх палітвязьняў не вызваляюць па абмене? Якія рэпрэсіўныя практыкі беларускага рэжыму запазычвае расейскі? Ці дапамагае за кратамі Нобэлеўская прэмія? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае былы расейскі палітвязень Алег Арлоў, адзін з заснавальнікаў расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемориал», вызвалены падчас нядаўняга вялікага абмену вязьнямі.
    30 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…