Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць і як засылаюць шпіёнаў за мяжу
    Як можна выяўляць шпіёнаў і якія захады засьцярогі варта рабіць? Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю?
    27 min
  • Трамп vs Гарыс. Хто каго «зьесьць на абед» пасьля выбараў у ЗША
    У аўторак у Злучаных Штатах Амэрыкі віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам?
    29 min
  • Што «паренёк из Москвы» расказвае расейцам пра гісторыю Беларусі
    Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту «Закат імпэрыі». У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя.
    39 min
  • Сантымэтры вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі – пра што спрачаюцца ў эўрапейскаіх судах
    Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ пазбавіліся нейкіх правоў і атрымалі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў.
    49 min
  • Пра якое жаночае пытаньне маўчыць Лукашэнка?
    Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Дадзеныя апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік.
    30 min
  • «У верасьні магчымыя вызваленьні знакавых палітвязьняў», — прадстаўніца ініцыятывы dissidentby
    Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій? Ад каго і чаго насамрэч залежыць вызваленьне палітвязьняў? Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы dissidentby, якая займаецца дапамогай палітвязьням і інфармаваньнем пра іх.
    27 min
  • Чаму мова не заўсёды супадае з нацыянальнасьцю
    Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з навуковым супрацоўнікам чэскай Акадэміі навук, лінгвістам, габілітаваным доктарам філялёгіі Мірославам Янковякам, аўтарам навуковых прац пра беларускія дыялекты Латвіі.
    37 min
  • Як беларусы глядзяць на Захад? Вынікі апытаньня Chatham House
    Ці адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі расказвае ў праграме «ПіК Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
    27 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…