Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ці спадзяецца Лукашэнка на ядзерную зброю?
    Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.
    30 min
  • Перанос баявых дзеяньняў у Беларусь: два погляды
    Украінскі дэпутат на Форуме свабоднай Расеі прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі, каб гэта была супольная апэрацыя з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і каб нехта зь беларускіх лідэраў быў гатовы ўзяць на сябе ўладу. У праграме “ПіК Свабоды” прапанову сустаршыні міжфракцыйнага дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэкалянізацыю Расеі» Алега Дунды абмяркоўваем з Вадзімам Кабанчуком, прадстаўніком у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былым намесьнікам камандзіра палку Каліноўскага, і з украінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
    28 min
  • Як дроны мяняюць вайну
    Як дроны мяняюць сучасную вайну? Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашыраныя цалкам аўтаномныя дроны і наколькі ўжо зьдзясьняюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Кірыл Якімовіч, удзельнік міжнароднай ініцыятывы па праектаваньні і вырабе дронаў, сузаснавальнік арганізацыі Prague Support Team, якая, сярод іншага, займаецца дапамогай беларускім дабраахвотнікам ва Ўзброеных сілах Украіны.
    38 min
  • Што паказала гутарка з Васкрасенскім
    Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму афіцыйны Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
    28 min
  • Фрыдман: Лукашэнка асьцярожны з Ізраілем
    Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хізбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.
    33 min
  • Хто і калі «стварыў» Беларусь
    Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны – гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія ў камэнтарах на Ютубе абмяркоўваюць гледачы і слухачы Свабоды, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
    30 min
  • Тры ўдары Латушкі па Лукашэнку
    Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, намесьнік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
    23 min
  • Ці будуць судзіць Лукашэнку. Рыжанкоў і Ціханоўская ў ААН
    Беларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідэркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візытаў? А таксама чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся з прычыны магчымага разгляду яго справы ў Гаазе? Абмяркоўваем у „ПіКу Свабоды“ з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжнародніцай, кандыдаткай юрыдычных навук Кацярынай Дзяйкалай.
    31 min
  • Палітоляг Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду
    Навошта былога палітвязьня Рамана Пратасевіча ізноў пачынае актыўна выкарыстоўваць прапаганда і прапануе яму стаць мэдыятарам у дыялёгу паміж дзяржавай і апазыцыяй. Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі ў Менску?
    33 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…