Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • «Лукашэнка захавае жыцьцё, калі зробіць крокі», — Халезін пра непублічныя перамовы і прэм’еру ў ЗША
    З сузаснавальнікам Беларускага свабоднага тэатру і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: SMALL FORWARD» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША і заявамі Лукашэнкі пра «перамовы зь нейкімі прадстаўнікамі краінаў Захаду».
    22 min
  • «Куды коціцца сьвет». Хто кіруе фінансавым сьветам
    У чарговым выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Апошнія гады яны паказваюць неверагодныя вынікі. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
    47 min
  • Хто вырашае, ці легітымны Лукашэнка і які статус Беларусі. Тлумачыць юрыстка
    Госьця «ПіКу Свабоды» - юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі пасьля пераменаў.
    31 min
  • Вячорка: Лукашэнка штодня атрымлівае сыгналы ад Захаду
    Ці гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? І ці ёсьць у беларускіх дэмакратычных сілаў увогуле нейкія рычагі ўплыву на ўнутрыбеларускую сытуацыю. Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
    24 min
  • Палесьсе беларускае ці ўкраінскае?
    Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Адкуль яна ўзялася на Палесьсі і Падляшшы? Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
    28 min
  • Дзеля чаго Пратасевіч даў інтэрвію Сабчак
    Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Як расейская прапаганда канкуруе зь беларускай і як гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі ў 2025 годзе? Не пра зьмест, а пра мэты інтэрвію вядомай расейскай вядоўцы-сэлебрыці Ксеніі Сабчак з экс-рэдактарам тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раманам Пратасевічам гаворым з дасьледчыцай прапаганды, мэдыяэкспэрткай, доктаркай філялягічных навук Ірынай Сідорскай і мэдыяэкспэрткай, рэдактаркай выданьня «План Б», былой палітзьняволенай Вольгай Лойкай.
    29 min
  • Чаму не вызваляюць палітвязьняў, якія пагадзіліся зьняцца ў прапагандысцкіх фільмах?
    У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby.
    24 min
  • Навумчык: Пазьняка не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя
    У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
    34 min
  • Які лёс падрыхтавалі «Белсату»
    Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў на Піншчыне хату кіраўніка тэлеканалу «Белсат» Аляксея Дзікавіцкага. Да таго рэжым Лукашэнкі прызнаў тэлеканал «экстрэмісцкай арганізацыяй». Непажаданай арганізацыяй канал абвясьцілі і ў Расеі. Аб праблемах «Белсату» і яго кіраўніка гаворым у эфіры «ПіКу Свабоды».
    28 min
  • За што насамрэч Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна?
    Ад якой прапановы ці загаду Пуціна Лукашэнку будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
    22 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…