Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ці адмовіцца Расея ад прэтэнзій на Беларусь?
    На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Ці існуе расейская нацыя? Ці можа Расея ня быць імпэрыяй і ці адпусьціць яна Беларусь у агляднай пэрспэктыве? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы, аўтарам кнігі «Ўсходняя Эўропа ў сутыкненьні цывілізацый» Алегам Латышонкам.
    28 min
  • «Шлях Беларусі ў ЭЗ ляжыць праз Маскву»
    Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
    22 min
  • Як беларус надзеў на расейскіх настаўнікаў шлемы з фальгі
    Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фальгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан. У чым сэнс такіх розыгрышаў – пра гэта ён расказаў у праграме «ПіК Свабоды».
    27 min
  • Прэм'ера праекту Свабоды «Беларусь пасьля 26 студзеня. Прагнозы з Дракахрустам»
    Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» гісторык, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксандар Пашкевіч.
    32 min
  • Ціханоўская пра прыход Трампа, «мілітарную апэрацыю» рэжыму і вызваленьне палітвязьняў
    Пагаварылі са Сьвятланай Ціханоўскай у Страсбуры падчас сусьветнага Форуму за дэмакратыю пра тое, як пасьля прыходу Трампа зьменяцца адносіны ЗША з дэмакратычнымі сіламі, пра тое, што варта, а што ня трэба рабіць да выбараў 2025 году, якія носяць несвабодны характар. Ціханоўская называе кампанію ўладаў «мілітарнай апэрацыяй» і заклікае беларусаў захаваць сябе, пакуль ня зьявіцца акно магчымасьцяў.
    13 min
  • Чаго чакаць Беларусі ад новага прэзыдэнта ЗША?
    Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам? Якой можа быць трампава формула міру ва Ўкраіне? Якім будзе месца Беларусі ў гэтай формуле? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталагіня, даследчыца Вірджынскага палітэхнічнага універсітэту ў Вашынгтоне Кацярына Шмаціна.
    30 min
  • Супраць усіх ці байкот? Спрэчка пра «бязвыбары»
    Ці ёсьць прынцыповая розьніца – галасаваць супраць усіх ці цалкам байкатаваць абвешчаную ўладамі прэзыдэнцкую кампанію? Ці можа выбар тактыкі на нешта паўплываць у сытуацыі, калі ўжо 30 гадоў выбары ў Беларусі не былі сумленнымі, празрыстымі і свабоднымі і калі амаль з кожнай выбарчай кампаніяй міжнародныя арганізацыі адзначалі пагаршэньне іх умоваў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў.
    34 min
  • Саша Філіпенка пра выбары ў ЗША, кампанію ў Беларусі і падставы для аптымізму
    Што адбываецца, калі заключаеш угоду з рэжымам і вяртаесься на радзіму. Пра актуальнае гучаньне рамана Сашы Філіпенкі для беларусаў пагаворым з самім пісьменьнікам. Спэктакль паводле «Крэмулятара» неўзабаве пакажуць у Празе. Пісьменьнік лічыць, што зьмены ў Беларусі зробяць людзі, якія жывуць у Беларусі, а таксама гаворыць пра тое, як могуць паўплываць на сытуацыю ў Беларусі вынікі выбараў у ЗША.
    24 min
  • Вольскі пра песьні штучнага інтэлекту і музычную індустрыю
    Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа хутка здарыцца так, што першыя месцы ў хіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраваная штучным інтэлектам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» -- размова зь мастаком, літаратарам, але найперш музыкам і лідэрам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім.
    28 min
  • «Лукашэнку атачаюць кандыдаткамі на прэзыдэнта, каб загаіць траўму пасьля Ціханоўскай»
    Чаму менавіта былую прэс-сакратарку МУС выбралі на ролю фармальнай суперніцы Лукашэнкі? Як патлумачыць зьяўленьне Канапацкай у кампаніі? І ці мае прапагандысцкі эфэкт уладны флэшмоб «Надо»? Адказвае кіраўніца ініцыятывы «Сумленныя людзі», былая віцэ-сьпікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод.
    31 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…