Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Хто і як стварыў Вялікае Княства Літоўскае?
    Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Кім лічылі сябе палачане ў XIII – XV стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
    37 min
  • «Калі Беларусь заявіць, што ідзе ў NATO і ЭЗ, расейскія войскі прыйдуць праз пару тыдняў»
    Пра магчымую новую «жалезную сьцяну» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, які працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў канадзкім Эдмантане.
    32 min
  • Новая кіраўніца расказала, што далей будзе зь «Белсатам»
    Што зьменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіроўную пасаду Аліны Коўшык? Як паўплывае на вяшчаньне зьмена статусу «Белсату» — з асобнага каналу ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскай грамадзкай тэлевізіі TVP? Ці меў Офіс Ціханоўскай дачыненьне да зьмены кіраўніцтва «Белсату»? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае новая кіраўніца «Белсату», у мінулым прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе нацыянальнага адраджэньня і вядоўца тэлеканалу Аліна Коўшык.
    26 min
  • «Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз былога дыплямата Паўла Мацукевіча
    Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці вернуцца налета ў Менск амбасадары заходніх краінаў? Ці пачнецца палітычная «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч.
    31 min
  • Чаму ваяра Палка Каліноўскага выдалі ў Беларусь
    Былога каліноўца Васіля Верамейчыка выдалі зь Віетнаму ў Беларусь. Госьці “ПіКу Свабоды” – Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра полку Каліноўскага. А таксама кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
    29 min
  • Дзікавіцкі: Гэта іміджавая памылка Ціханоўскай
    Тэлеканал Белсат перастае існаваць як незалежная адзінка і ператваецца ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP. Выконваючы абавязкі дырэктара каналу Аляксей Дзікавіцкі пакідае пасаду датэрмінова. Ці паўплывае новы статус на працу журналістаў і лёс Белсату, і якое дачыненьне да пераменаў на Белсаце мае Сьвятлана Ціханоўская. Пра гэта расказвае Аляксей Дзікавіцкі.
    30 min
  • Курс даляра ЗША ў Беларусі пабіў чарговы рэкорд. Ці бегчы ў абменьнікі?
    19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Новы курс амэрыканскага даляра складае 3,3937 беларускага рубля. Што гэта азначае для людзей у Беларусі, якія па даўняй традыцыі частку заробкаў мяняюць на даляры? З чым зьвязаны рост курсу даляра і ці будзе гэтая тэндэнцыя працягвацца? Адказваюць старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна, а таксама эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч.
    24 min
  • Таямніцы са здымкаў «Жыцьцё-маліна» і парады ад Мелказёрава для расейскамоўных беларусаў
    Госьць штодзённага эфіру «ПіК Свабоды» — папулярны вядоўца Youtube-каналаў «Жыцьцё-маліна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў. Ён расказвае пра тое, як стаў беларускамоўным у побыце, як яго хэйцілі за тое, што нарадзіўся ў Хабараўску, пра атмасфэру на здымках шоў «Жыцьцё-маліна», калі візажыстка так баялася Пазьняка, што ўцякла праз плот. Мы пачуем, што Мікіта Мелказёраў хоча рабіць у Беларусі, калі адкрыецца рэальнае акно магчымасьцяў.
    38 min
  • Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву
    У канцы кастрычніка ў Ватыкане завяршылася адна з найважнейшых падзей у жыцьці Каталіцкай царквы за апошні час — Сынод аб сынадальнасьці. Гэта сустрэча біскупаў і іншых прадстаўнікоў Каталіцкай царквы, якая на працягу стагодзьдзяў фармавала яго дактрыну і практыку. Гэтым разам яна адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што мае нізавы характар. Да якіх высноваў прыйшоў Сынод і ці пачуе Ватыкан звычайных вернікаў? Пра гэта разважае Арцём Ткачук, каталіцкі актывіст, сябра Рады душпастырства беларусаў Варшавы.
    48 min
  • Праект Свабоды «Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз палітоляга Рыгора Астапені
    Ці пачнецца «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Ці стануць выбары наступнага году кропкай адліку транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, накінутага Трампам?
    На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.
    30 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…