Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • Ці дазволяць Лукашэнку страляць «Арэшнікам»
    Якое значэньне мае падпісаная ў Менску дамова аб ўзаемных гарантыях бясьпекі Беларусі і Расеі? Ці атрымае Лукашэнка магчымасьць ужываць ракеты «Арэшнік»? Ці пашлюць беларускае войска ваяваць з украінцамі? Вынікі візыту ў Беларусь Уладзіміра Пуціна камэнтуе кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы дыплямат Валер Кавалеўскі.
    21 min
  • Ордэр на арышт Лукашэнкі можа быць выдадзены ў наступным годзе, — Латушка
    Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Адказвае кіраўнік Народнага антыкрызісіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе транзыту ўлады Павал Латушка.
    22 min
  • «ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту Квінсі
    Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі, чаму ў беларуска-амэрыканскіх адносінах патрабуецца «мяккая перазагрузка».
    31 min
  • Хто ахвяры сэкс-дамаганьняў сярод беларусак
    Чаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт? Пагаворым з гендэрнай актывісткай Настай Базар, ініцыятаркай флэшмобу #Хопіцьгвалціць, якая разам з праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» зрабіла справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадзтве ў эміграцыі.
    28 min
  • Што адбываецца на пратэстах у Грузіі і чым гэта падобна да Беларусі
    У Грузіі працягваюцца пратэсты, бо кіроўная партыя «Грузінская мара» пастанавіла адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. Грузінскія сілы бясьпекі жорстка разганяюць пратэстоўцаў. Як ацэньваюць пратэсты беларусы, якія жывуць у Грузіі? І які можа быць вынік пратэстаў? З Тбілісі пра гэта расказваюць Коба Ліклікадзэ, аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода, і Раман Кісьляк, беларускі праваабаронца, які жыве ў Грузіі.
    33 min
  • Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца Заміроўская
    Ці можна сказаць, што творцы – пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно – прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывем – у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская.
    42 min
  • Фільтрацыйны лягер у Нароўлі. Новыя падрабязнасьці
    Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі. Ён разьмяшчаўся ў горадзе Нароўля, што за 40 кілямэтраў ад украінскай мяжы, і дзейнічаў на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Пра гэты лягер у праграме «ПіК Свабоды» расказаў кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
    25 min
  • «Нічога ня мелі супраць Лукашэнкі, пакуль ня трапілі ў ягоную турму», — блогер Лапшын
    Як зрабіць катастрафічную сытуацыю ў турмах Беларусі больш відочнай у сьвеце? Госьць «ПіКа Свабоды» — блогер Аляксандар Лапшын, якога восем гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку і які дамогся, каб ААН прызнала гэта незаконным.
    29 min
  • Хто і як стварыў Вялікае Княства Літоўскае?
    Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Кім лічылі сябе палачане ў XIII – XV стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
    37 min
  • «Калі Беларусь заявіць, што ідзе ў NATO і ЭЗ, расейскія войскі прыйдуць праз пару тыдняў»
    Пра магчымую новую «жалезную сьцяну» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, які працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў канадзкім Эдмантане.
    32 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…