Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

By Радыё СвабодаNews
Download on the App Store

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа episodes

  • «Лукашэнка ўжо атрымаў “ярлык“ Крамля на 2025 год». Тлумачэньне расейскага палітоляга
    Што хацеў Лукашэнка сказаць сваім інтэрвію «России-1»? Заявы Лукашэнкі пра новага прэзыдэнта – плян на 2025 год, какетнічаньне ці абстрактныя развагі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
    36 min
  • Ці правядзе Лукашэнка датэрміновыя выбары 23 лютага
    Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў «Белпол», у лютым 2025 году могуць правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
    24 min
  • «Зноў ёсьць небясьпека ўцягваньня Беларусі ў канфлікт», — экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага
    Чаму хада і вынікі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласьці Расеі важныя для беларусаў? Чаго найбольш асьцерагаецца Лукашэнка? Што вядома пра ўдзел у гэтым наступе беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе розных падразьдзяленьняў Узброеных сілаў Украіны?
    22 min
  • «Не загуляцца ў дэмакратыю падчас вайны». За і супраць выбараў дэмлідэра
    Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай.
    36 min
  • «Самы вялікі страх у турме — гэта што пра цябе забудуць»
    На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі. Ужо некалькі гадоў палітзьняволеным жанчынам дапамагае «Палітвязынка», якая з мастацкага пераўтварылася ў мэдыйны праект, прысьвечаны палітзьняволеным беларускам. Суразмоўца Ганны Соўсь — Яўгенія Доўгая, стваральніца «Палітвязынкі».
    28 min
  • Што мяняе для Лукашэнкі пераход вайны на тэрыторыю Расеі? Адказваюць экспэрты
    Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку Лукашэнкі? Што прымушае яго мітусіцца, рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі — і ў той жа час не заўважаць шахэды з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі? Падзеі ў Курскай вобласьці і іх уплыў на дзеяньні Лукашэнкі абмяркоўваюць Ігар Тышкевіч, украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні, і Міхайла Самусь, экспэрт Цэнтру дасьледаваньняў арміі, канвэрсіі і раззбраеньня.
    25 min
  • Ад кібуцаў да ІT-імпэрыі. Як Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай вайны
    Ізраіль амаль 80 год жыве ў стане пастаяннай вайны, побач зь вельмі варожымі суседзямі, але яму ўдаецца быць адной з самых свабодных і багатых краін Блізкага Ўсходу? Як гэта магчыма?
    Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» - ізраільскі журналіст, кіраўнік блізкаўсходняга бюро RTVI, супрацоўнік 9-га каналу і ўраджэнец Беларусі Барыс Штэрн.
    59 min
  • Шрайбман – пра паўстаньне 2020 году, канфэрэнцыю «Новая Беларусь» і выбары 2025 году
    Ці зьмяніліся погляды беларускага грамадзтва на падзеі 2020 году? Ці адбудзецца перагляд стратэгіі дэмсілаў? Чаго можна чакаць ад прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
    33 min
  • Навошта беларус хацеў адкапаць магілу Ван Гога
    Беларускі мастак Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінцэнта ван Гога на могілках у Францыі. На думку акцыяніста, «у сьвеце скончыліся мастакі», таму, раскопваючы магілу Ван Гога, ён заклікаў мастака прачнуцца. Кузьміча затрымалі, прысудзілі штраф і месяц умоўнага зняволеньня. Цяпер яму пагражае дэпартацыя з Эўразьвязу. Пра сэнс акцыі «Рэнэсанс» дыскутуюць мастак Максім Осіпаў і фатограф Сяргей Гудзілін.
    28 min
  • Якое месца ў ідэнтычнасьці беларусаў займае мова
    На якіх падставах адбывалася фармаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў? Якое месца ў гэтых працэсах займала беларуская мова? Як і кім тагачасныя беларускія дзеячы бачылі і называлі сябе і сваіх суседзяў? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з доктарам філялёгіі, аўтарам абароненай сёлета ў Варшаве дысэртацыі «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у публіцыстыцы першых беларускамоўных газэт „Наша доля“ і „Наша ніва“» Віктарам Корбутам.
    27 min

About Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

From the publisher's feed

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і…