
Sign up to save your podcasts
Or


Пагаворым пра беларускія традыцыі: чым быў адметны студзень у традыцыйнай і рэлігійнай культуры беларусаў – распавяла этнограф і мастачка Настасся Глушко
Беларусь сёння развітваецца з даследчыкам, літаратарузнаўцам, пісьменнікам і проста чалавекам-энцыклапецыяй Адамам Мальдзісам. Якім запомніўся Адам Восіпавіч сябрам, паплечнікам і калегам? Успамінамі падзяліліся Марыя Васіленак, заснавальніцай музея ў Гудагайскай школе і кіраўнік Фонда Марыі Магдалены Радзівіл - Алесь Сапега.
Украіна застаецца ў цэнтры ўвагі сусветнай палітыкі: сёння сюды прыязджае кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Што стаіць за гэтым візітам і якія гарантыі Еўрапейскі саюз можа даць Украіне— абмеркавалi з палітолагам Уладзімірам Волям.
Сочым мы за пратэстамі ў Казахстане: напярэдадні адбыліся сутычкі мітынгоўцаў з паліцыяй, прынята рашэнне ў некаторых рэгіёнах увесці надвычайнае становішча, урад падаў у адстаўку. Падзеі ў Казахстане нам каментуе грамадская актывістка Дзінара Касімбекава.
Абмяркуем кнігу "Na drodze do wolności. Białoruska partyzantka kulturowa w przestrzeni publicznej i Internecie", дзе Спададарыня Ёанна суаўтарка.
Паразмаўляем таксама пра беларускі пратэст вачыма польскіх навукоўцаў, якімі нас бачаць палякі, як музыка натхняе на змаганне за свабоду.
Грамадская актывістка Аліна Нагорная распавяла пра новую кампанію ініцыятывы Умовы для мовы па пашырэнні беларускай мовы ў Інтэрнэце.
Эканаміст, старшы эксперт цэнтра BEROC Леў Львоўскі пра наступствы беларускіх контрсанкцый для мясцовых і расейскіх спажыўцоў.
Сястра загінуўшага пасля затрымання ў Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава, Святлана Герасімовіч пра спробы сілавікоў схаваць абставіны смерці брата.
From the publisher's feed