
Sign up to save your podcasts
Or


Абмяркуем змены мыдыйнага вобразу Беларусі, што перад усім цікавіла замежных журналістаў, як і што пісалі пра Святлану Ціханоўскую і іншых дэмакратычых палітыкаў, наколькі заходнія СМІ разумеюць беларускую спецыфіку, якія памылкі дапускаюць, як змянялася назва нашай краіны ў медыя, ці варта лідарам апазіцыі выбудоўваць супрацу з замежнымі СМІ, чаму важна, каб пра нас не забывалі на Захадзе і ці за год мы ім не прыеліся.
Круглы стол “Беларускія вайскоўцы: паміж адданасцю прысязе і спакусамі ад імперыі”. Асноўныя тэзы дыскусіі.
Праваабаронца, экспертка арганізацыі Lawtrend Вольга Смалянка.
У нашым штотыднёвым топе на гэты раз мы сабралі для вас пяцёрку самых смачных кнайпаў польскай сталіцы. Рэстараны, кафэ і нават фастфуды - смачная фарба ў партрэт горада. А яшчэ, яго атмасфера, гісторыя і, вядома, смачная ежа.
Нарвежская Яра не будзе супрацоўнічаць з Беларуськаліем з красавіка, у кампаніі заявілі, што віной таму накладзеныя на беларускага вытворцу санкцыі, а Літве для таго, каб спыніць калійны транзіт спатрэбіліся кансультацыі Еўракамісіі. Сябра стачкаму Беларуськалія Дзмітрый Кудзелевіч прыгадаў нам гісторыю супрацьстаяння актывістаў з нарвежскай кампаніяй.
Працягваем мы сачыць за падзеямі ў Казахстане. Напярэдадні Такаеў заявіў, што сітуацыю ў краіне ўдалося ўзяць пад кантроль, і праз два дні міратворцаў можна адсылаць на радзімы. Але сведкі кажуць пра масавыя зачысткі ў Казахстане. З намі на сувязі Стваральнік буйнейшага апазіцыйныя каналу БАСЕ Айдос Садыкаў.
Вольга Сямашка сёння разам з беларускай прапагандай разбіралася ў польскім пытанні: высвятляла, хто з мясцовых з’яўляецца лялькаводам, ці былі забітыя валанцеры на беларуска-польскай мяжы, і навошта палякам Гродзенская вобласць.
From the publisher's feed