Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

By Радыё ЎнэтNewsDaily News
Download on the App Store

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episodes

  • Алеся Пажытак - юрыстка Цэнтра беларускай салідарнасці /18.01.2022/

    Абмяркуем з якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы, якія пераехалі ў Польшчу праз палітычны пераслед на Радзіме. А таксама даведаемся, што трэба рабіць, калі польскія дзяржаўныя ўстановы парушаюць правы замежных грамадзян.

    28 min
  • «Я журналіст. Навошта вы мяне б'яце?» /17.01.2022/

    Сёння суд Савецкага раёну Мінску пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналсіта і блогера Аляксандра Івуліна. Журналіста абвінавачваюць у тым, что быццам бы 23 жніўня і 27 верасня 2020 года ён узяў удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых закон. А таксама праз свой Ютуб канал ствараў і распаўсюджваў ролікі, што такія дзеянні арганізоўвалі. Аляксандр Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня разам са сваім калегам па ўласным канале ЧастНок Яраславам Пісарэнкам. Пасля адміністрацыйных содняў Яраслаў выйшаў на свабоду і з'ехаў з краіны, а на Івуліна распачалі крыміналную справу. Сёння ў праграме "Я журналіст, навошта вы мяне б'еце?" Яраслаў Пісарэнка распавёў пра свой шлях у журналсітыцы і блогерстве, супрацоўніцтве і сяброўстве з Сашам Івуліным і  цвёрдым перакананні працягваць яго справу.

    12 min
  • Вераніка Ліндарэнка /17.01.2022/

    Яе называюць феяй стартапу і адным з самых таленавітых беларускіх маркетолагаў пакалення міленіалаў. Што праўда, вось ужо даволі працяглы час Вераніка Ліндарэнка рэалізуе свае таленты не ў Беларусі, а за мяжой, у Польшчы. У Варшаве яна шчыруе над сваім праектам, марыць аб працягу ўласнага стартапу SwaPlants, прысвечанага раслінам і вядзе тэлеграм-канал беларускіх стартапераў, што, як і яна, вымушана пераехалі за мяжу. Пра суполку u-hub, магію стартапу і асэнсаванасць у жыцці сёння -- разам з Веранікай Ліндарэнка.

    32 min
  • Украінскі палітолаг Мікола Давыдзюк /17.01.2022/

    Як працуе Пуцінская прапаганда? Пра гэта - у кнізе Міколы Давыдзюка. А пра тое, чаму ён вырашыў перакласці сваю кнігу на нашую мову і як спрабаваў перадаць у Беларусь, а таксама пра тое, як важна разумець механізмы працы прапаганды ў нашым эфіры распавядае сам аўтар.

    13 min

About Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

From the publisher's feed

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).