Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

By Радыё ЎнэтNewsDaily News
Download on the App Store

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episodes

  • Былы галоўны трэнер гандбольнага клуба Віцязь і актывіст фонду спартовай салідарнасці SOS-BY Канстанцін Якаўлеў /20.01.2022/

    Прысуд журналісту і футбалісту Аляксандру Івуліну за ягоную працу, якой ён нібыта арганізоўваў парушэнні правапарадку, выклікаў абурэнне шмат у каго. Пра сваю рэакцыю на прысуд дзеліцца былы галоўны трэнер гандбольнага клуба Віцязь і актывіст фонду спартовай салідарнасці SOS-BY Канстанцін Якаўлеў.

    8 min
  • Украінскі палітолаг Віктар Таран /20.01.2022/

    Сцягванне расійскай вайсковай тэхнікі да мяжы з Украінай, з’яўленне расійскіх вайскоўцаў на поўдні Беларусі паўз межы з Украінай - ці гэта сведчыь пра імавернасць новага ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну і як да гэтага варта ставіцца Украіне - пра гэта ў каментары ўкраінскага палітолага Віктара Тарана.

    15 min
  • «Спадчына» /19.01.2022/


    У традыцыйнай творчасці беларусаў ёсць цікавае і таямнічае рамяство – ткацтва. На вёсцы гэтым майстэрствам валодала кожная: нездарма ў пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, абавязкова былі тканыя вырабы: ручнікі, ходнікі, абрусы і покрыўкі. Паразмаўляем пра сакрэты традыцыйнага майстэрства, а таксама пазнаёмімся з яго захавальніцай, жыхаркай вёскі Старое Ляўкова Ірэнай Ігнацюк.

    11 min
  • “Топ-5” /19.01.2022/

    Краінай замкаў называлі сучаснікі нашу зямлю. Абарончыя збудаванні былі неад’емнай часткай беларускай культуры і сведкамі яе гісторыі.  Мы падрыхтавалі для вас гайд па самых эфектных замках Беларусі.

    7 min
  • Рэжысёрка Даша Брыян і прадзюсарка праекта Маша Крук /19.01.2022/

    23 студзеня, у гэтую нядзелю, у Варшаве адбудзецца прэм'ера кароткаметражнага фільма  «000109». Гэта ўжо чацвёртая стужка ў межах праекта Арт-рэвалюшн. На падзею запрашае рэжысёрка стужкі Даша Брыян і прадзюсарка праекта Маша Крук.

    26 min
  • Прэм'ерны канцэрт ад удзельнікаў музычнай рэзідэнцыі «Дома творцаў» /19.01.2022/

    Бег зямлі: напярэдадні Новага года ў Беларускім моладзевым хабе адбыўся прэм'ерны канцэрт ад удзельнікаў музычнай рэзідэнцыі «Дома творцаў». У новым праекце Сяржука Доўгушава ўдзельнічалі беларусы Варшавы, Вроцлава, Вільні і нават Берліна. Большасць з іх вымушана выехалі з Беларусі пасля падзей 2020-га. Амаль усе - прафесійныя выканаўцы, для якіх і была створана містэрыя "Бег Зямлі". Магчіны твор, які прадстаўляе нараджэнне, жыццё і знікненне сусвету, складаецца з невялікіх частак, створаных кампазітарамі Віталём Эпавым і Вольгай Падгайскай супольна з удзельнікамі рэзідэнцыі, а таксама з вольных імправізацый музыкаў, распрацоўкай якіх займаўся Аляксей Варсоба.

    19 min
  • StopFake /18.01.2022/

    Сёння наша размова пойдзе пра Казахстан. З улікам таго, што сітуацыя там больш-менш стабілізавалася, гарачая фаза канфлікту мінула і зараз больш ідуць кулуарныя гульні, мы вырашылі азірнуцца на пару тыдняў таму і паглядзець, што транслявалася ў мясцовых сродках масавай інфармацыі і на міжнародным узроўні пра краіну ўвесць гэты час. Выяўленнем фэйкаў у Казахстане займаецца партал Factczek.kz. Разам я го галоўным рэдактарам Паўлам Баннікавым мы разбіраліся, якая інфармацыя вартая даверу, а да якой трэба падыходзіць крытычна.

    15 min
  • Каментар сябра Міжнароднай праваабрончай арганізацыі ад Беларусі - Паўла Сапелкі /19.01.2022/

    Улады Беларусі ўпершыню ў 2020 годзе так маштабна прымянялі зброю супраць мірных пратэстоўцаў: да такой высновы прыйшлі эксперты  Міжнароднай праваабарончай арганізацыі. Яны прааналізавалі нелетальную зброю, якая была заўважана ў беларускіх сілавікоў у канцы лета і восенню 2020 года, паспрабавалі пралічыць  магчымыя схемы яе пастаўкі ў абыход адпаведнага эмбарга — каментар сябра Міжнароднай праваабрончай арганізацыі ад Беларусі - Паўла Сапелкі.

    10 min

About Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

From the publisher's feed

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).