
Sign up to save your podcasts
Or


Прадстаўнік Міжнароднага камітэту расследавання катаванняў у Беларусі Сяргей Усцінаў пра 6-ю прамежкавую справаздачу, у якой зробленая экспертная ацэнка адпаведнасці расповядаў ахвяраў катаванняў медычным дакументам.
Прадстаўнік ініцыятывы "Сумленны ўніверсітэт" Алег Давыдчык пра чысткі ў акадэмічным асяроддзі.
Былы арыштант беларускай калоніі ўзмоцненага рэжыму распавядае пра асбае стаўленне ў калонях і турмах да палітвязняў, іерархію і спосабы ціску.
Меркаванне метадалагіні Святланы Мацкевіч пра тое, як варта паводзіцца падчас мяркуемага рэферэндума аб зменах у Канстытуцыю.
Каментар жонкі Мікалая Статкевіча Марыны Адамовіч аб прысудзе мужу i рэакцыя жонкі Ігара Лосіка Дар'і Лосік на вялізны тэрмін, прызначаны мужу.
Разам з госцем паспраспрабуем знайсці адказ на пытанне: ці жыва яшчэ незалежная журналістыка ў Беларусі?
Незалежны назіральнік Павел Левінаў пра асабістую сустрэчу з Лідзіяй Ярмошынай і яе стаўленне да выбараў.
Палітолаг, прадстаўнік Каардынацыйнай Рады па грамадзянскай супольнасці Андрэй Ягораў пра тое, як прайшла сустрэча дэмакратычных сілаў з кіраўнікамі ЕС
Госць нашай студыі – аўтар кнігі "Паміж небам і зямлёй. Этнаастраномія", даследчык і навуковец Цімафей Авілін. Ён раскажа, чаму і калі нашыя продкі глядзелі ў неба, якія беларускія легенды былі звязаныя з нябеснымі свяціламі і дзе самыя прыгожыя зоркі ў свеце.
From the publisher's feed