
Sign up to save your podcasts
Or


Гістарычны рыцарскі гурток дзейнічае ў Варшаве з лістапада. Зараз заняткі праходзяць на базе Беларускага моладзевага хаба.
Марыя Мароз кіраўніца фонду Краіны для жыцця неабыякавых людзей узяць удзел у праграме дапамогі сем’ям палітзняволеных.
Ірына Мышкавец, навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча распавяла пра жыццё і творчасць класіка беларускай лістаратуры, чый 130-гадовы юбілей мы сёння адзначаем.
Вадзім Іосуб, эканаміст і старшы эксперт Альпары Еўразія распавёў, што за такія контрсанкцыі ўвёў урад Лукашэнкі ў адказ на пяты пакет санкцыяў еўрапейскіх краінаў і ЗША.
Падчас візіту ў Нямеччыну Святлана Ціханоўская сустракалася з беларускай дыяспарай у Мюнхене. Падрабязнасці каментуе сведка сустрэчы Інна.
Нямецкія рэпарцёры прысудзілі прафесійную прэмію Reporter:innen-Preis 2021 беларускай журналістке, былой рэдактарцы парталу Тутбай Марыне Золатавай. Узнагароду за яе атрымала былая калега Аляксандра Пушкіна.
Журналіст і былы дэпутат Вярхоўнага савета Беларусі 12 склікання Сяргей Навумчык каментуе падпісанне 8 снежня 1991 года Белавежскіх пагадненняў.
Сёлета спаўняецца 100 год з дня заснавання Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча - першага беларускага нацыянальнага музея, асноўнай мэтай якога былі збор, захаванне і папулярызацыя ў першую чаргу беларускай гісторыі, культуры і мастацтва. За кароткі перыяд свайго існавання, з 1921 па 1945 год, музей стаў цэнтрам беларускага культурнага жыцця Вільні і ўсёй Заходняй Беларусі, аб'яднаў вакол сябе дзеячаў нацыянальнага адраджэння міжваеннага перыяду. Але падзеі Першай сусветнай, а затым і Другой сусветнай войнаў прывялі да змены дзяржаўных межаў і палітычных улад, што стала прычынай ліквідацыі музея і падзелу яго калекцыі паміж Беларуссю і Літвой.
Былы дырыжор Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вячаслаў Чарнуха-Воліч распавёў пра тое, як рэжым рэпрэсуе і выштурхоўвае з краіны таленавітых творцаў, якія маюць адрознае ад улады меркаванне.
From the publisher's feed