
Sign up to save your podcasts
Or


Прэм'ера эскіза спектакля Насця у Teatr Powszechny.
Аўтар анлайн выставы Made in Belarus/Made of pain Аляксандр Сушчэўскі пра гісторыю стварэння праэкту.
Кіраўнік Незалежнага фонда культурнай салідарнасці Сяргей Будкін пра палітычна матываваныя чысткі ў галіне культуры.
Днямі ў беларускім літаратурным свеце адбылася вялікая падзея: сталі вядомыя імёны лаўрэтаў Літаратурнай прэміі Гедройца. За званне "найлепшай арыгінальнай" змагаліся кнігі, выдадзеныя летась у жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. У кароткі спіс дзясятяга юбілейнага сезону прэстыжнай узнагароды ўвайшлі 6 выданняў. Лепшай беларускай кнігай стала аповесць Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?".
Аляксандр Аўдзевіч - стваральнік першай у Беларусі інклюзіўнай кавярні для людзей з інваліднасцю, пра свой бізнес і намер падарыць гэтую кавярню таму, хто захоча працягнуць справу.
Ваенны эксперт Аляксандр Алесін пра апошнія гучгыя заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт ваенных пагрозаў ды прапановы Пуціну вярнуць у Беларусь ядзерную зброю.
27 лістапада па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай праходзіў Дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Да яго далучыліся беларусы па ўсім свеце: пісалі лісты палітзняволеным, стаялі з іх партрэтамі на галоўных вуліцах гарадоў і ля дзяржаўных устаноў сваіх краін. Словы падтрымкі ад палітыкаў гучалі з Вашынгтона і Варшавы, Парыжа і Вільні, Браціславы і Лондана. Як удалося прыцягнуць такую ўвагу міжнароднай супольнасці да беларускіх палітычных зняволеных — пагаварылі з супрацоўніцай офіса Святланы Ціханоўскай, каардынатаркай акцый салідарнасці Янай Паляшчук.
From the publisher's feed