
Sign up to save your podcasts
Or


Арганізацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы выступілі з заявай, дзе выказалі шкадаванне ў сувязі з артыкулам, апублікаваным 23 лістапада на сайце www.tvp.info. У ім расказваецца пра міграцыйны крызіс, а гераіня матэрыялу жыхарка Гайнаўкі Катажына Вапа. Аўтары артыкула сярод іншага ўказалі на яе ўдзел у сацыяльнай кампаніі "Ja Biełarus!" арганізаванай фондам Тутака ў Беластоку. Гэтая публікацыя паспрыяла нянавісці да гераіні рэпартажу з-за яе нацыянальнасці—кажуць аўтары заявы і дадаюць, што некаторыя журналісты прапаноўвалі звязваць яе з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі таксама з-за прыналежнасці да беларускай меншасці ў Польшчы.
Чаму ўвогуле ўзнікла такая сітуацыя, якой рэакцыі на сваю заяву чакае беларуская меншасць і ці сапраўды беларусы пачалі атрымліваць пагрозы з-за сваёй нацыянальнай прыналежнасці - адкажа старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы Тамаш Суліма.
У перакладзе "Геена вогненная", ці папросту пекла: у Варшаве прэезнтавалі новы раман Уладзіміра Някляева "Гэй Бэн Гіном".
Выстава "Беларускі Майдан" адкрылася ў Кіеве. Украінскія мастакі рэфлексуюць на беларускія падзеі апошняга года.
Каментар палітолага Уладзімера Волі паводле вялікай прэс-канферэнцыі Уладзімера Зяленскага.
Што такое Слуцкі збройны чын і як беларусы Варшавы і Кіева адзначалі Дзень герояў.
Акцыя памяці Паўла Шарамета ў Кіеве на месцы гібелі журналіста.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай".
Акцыі да Дня Герояў пройдуць сёння ў многіх гарадах, у тым ліку і ў Варшаве. І з намі на сувязі арганізатар такой акцыі ў польскай сталіцы Яўген Дудкін, які раскажа, куды і ў колькі прыходзіць.
From the publisher's feed