
Sign up to save your podcasts
Or


27 лістапада беларусы адзначаюць Дзень Герояў. У гэты дзень ў 1920 годзе распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 года. Чаму менавіта Случчына стала самым пратэстным рэгіёнам Беларусі, ці мелі паўстанцы шанец на перамогу і хто сення даследуе Слуцкі Збройны Чын —пагаварылі з гісторыкам Нінай Стужынскай.
Перакладчык і даследчык Вячаслаў Лявіцкі пра ўлюблёныя месцы Уладзіміра Караткевіча ў Кіеве і значанасць ягонай творчасці.
Каментары дэпутата Вярхоўнай Рады Тараса Тарасенка да вынікаў міжкамітэцкіх слуханняў па абароне правоў беларусаў ва Украіне.
Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту у дачыненні жанчын. Абмяркуем наколькі актуальная праблема хатняга гвалту ў 21-стагоддзі, як выглядае сітуацыя ў Беларусі, ці сапраўды "б'е значыць любіць", дзе і як атрымаць дапамогу, менты ігнаруюць праблему?, чаму жанчыны адмаўляюцца заяўляць на сужыцеляў, што рабіць у такой сітуацыі, стэрэатыпнае стаўленне да жанчын у Беларусі.
Палітотаг Павел Вусаў пра парады наконт паводзінаў падчас плануемага рэферэндуму па новай Канстытуцыі Беларусі.
Выступ Святланы Ціханоўскай у Еўрапарламенце - асноўныя тэзісы.
Размова з рэдактарам "Нашай Нівы" Настассяй Роўдай пра 115-годдзе з дня стварэння выдання, прызнанне яго экстрымісцкім і падтрымку ад чытачоў.
Абмяркоўваем канферэнцыю ў Вене, а таксама размаўляем пра перспектывы рэферэндума і эмацыйнае інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі журналісту ВВС.
From the publisher's feed