
Sign up to save your podcasts
Or


Надыйшоў час нашай сталай рубрыкі Lingua incognita. Сёння мовазнаўца Вераніка Бандаровіч дапаможа разабрацца ў складанай беларускай граматыцы і адкажа на адвечна пытанне, як правільны ужываць канчаткі “у” ды “а” ў беларускіх словах.
Залатая рыбка беларускага плавання Аляксандра Герасіменя з падлеткавага ўзросту актыўна займалася грамадскім актывізмам. Дапамога людзям, шчырасць і адказнасць былі для яе заўсёды ў прыярытэце.
Таму яна проста не ўяўляе, як можна застацца ў баку, ці падтрымліваць карніцкі рэжым, калі народ гвалтуюць.
Сёння чэмпіёнка свету і шматразовая алімпійская прызёрка жыве ў выгнанні праз палітычны пераслед. Але яна няспынна рухаецца да галоўнай сваёй перамогі і мэты - вольнай, дэмакратычнай Беларусі.
Жаноцкая і нескаронная Аляксандра Герасіменя ў праграме Неверагодныя.
Абмяркуем новую хвалю Covid-19, нежаданне беларусаў вакцыянавацца, замоўчванне рэальнай статыстыкі па захворваннях Мінздароўя і калі ўсё гэта скончыцца.
Дарадца БДІПЧ пры АБСЕ Эніра Браніцкая тлумачыць, чаму выдаткаванне 700 мільёнаў еўра на дапамогу мігрантам у Беларусі не вырашае праблему парушэння правоў чалавека.
Сённяшняе выступленне купалаўцаў - гэта вялікая падзея для беларусаў Варшавы, а для акцёраў - адна з нямногіх магчымасцей сустрэцца з гледачамі па-за межамі ютуб-канала, што з'явіўся пасля гарачых жнівенскіх падзей у 2020 годзе, калі лепшыя творчыя сілы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы звольніліся ў знак пратэсту. І ўсё ж… пра цвёрды намер ісці далей і новыя творчыя крокі - наша размова з актрысай Незалежнай тэатральнай групы "Купалаўцы" Крысцінай Дробыш.
"Палон" Лявона Вольскага прагучаў на Радыё Ўнэт. Дарэчы, паслухаць гэту кампазіцыю ў акустыцы змаглі на тыдні студэнты кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, падчас творчай сустрэчы з Лявонам і Янай Вольскімі. Больш як паўтары газіны ўспамінаў, гісторый з беларускай музычнай тусоўкі, згадак, пра тое, як было і тое, як ёсць. І, вядома, песні, што аздобілі рэтраспектыву ўспамінаў. Натхніўшыся імі мы, уласна, таксама запыталіся і пра мінулае, і пра час, і, канешне, пра канцэртнае турнэ, з якім Лявон Вольскі неўзабаве праедзецца па Польшчы.
Пра ўмовы ўтрымання людзей у вязніцах рэжыму за каментары пра трагедыю з Андрэем Зельцарам, якія падштурхнулі праваабаронцаў звярнуцца да спецдакладчыкаў ААН распавяла праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.
Памылкі СМІ ў асвятленні крызісу з мігрантамі з гледзішча эксперткі Ганны Мірочнік.
Грамадская актывістка Аліна Нагорная пра выхад сваёй кнігі "Мова 404" і ўмовы яе распаўсюду.
From the publisher's feed