
Sign up to save your podcasts
Or


Палітолаг і журналіст Валер Карбалевіч каментуе сазвон Ангелы Меркель з Аляксандрам Лукашенкам. Дэвальвацыя ўсіх ранейшых заяў Еўразвязу ці адзінае разумнае выйсце з мігранцкага крызісу?
“Беларусь стала краінай, якая дае шмат кантэнту”: у сённяшнім выпуску ўдзельнікі і госці фестывалю беларускага кіно ў Варшаве раскажуць пра свае ўражанні ад "Bulbamovie". Размаўляем з дырэктарам фэсту Янушам Гаўрылюком, рэжысёрамі Андрэем Куцілам, Максімам Шведам, канкурсанткамі Аленай Буяковай і Дар’яй Бріан, а таксама з гледачамі фестывалю.
Пра супрацоўніцтва на камунікацыйнай платформе украінскай Дзяржаўнай міграцыйнай службы распавяла юрыстка Ксенія Проканава.
Менавіта ў Германію імкнуцца тысячы тых, хто зараз знаходзіцца на беларуска-польскім і беларуска-літоўскім памежжы. Што думаюць на гэты конт у самой Германіі і палітыкі і простыя грамадзяне? І ці вырашаць “беларускае пытанне” званкі Ангелы Меркель Уладзіміру Пуціну?
12 лістапада 2020 - "Чорны чацвер" для беларускага студэнтства. Kалаж з успамінаў тых, хто паспеў з'ехаць.
Гадавіна па Рамане Бандарэнку. Мама Алена Сяргееўна пра барацьбу за справядлівае расследванне і ўдзячнасць людзям за падтрымку.
Kаментар палітолага Паўла Вусава пра рэакцыю Польшчы на арганізаванае ўладамі Беларусі абвастрэнне крызісу і магчымы адказ ЕС.
Год НАУ: дасягненні і пралікі, а таксама абмяркоўваем актуальную павестку.
From the publisher's feed