
Sign up to save your podcasts
Or


Анатоль Лябедзька, прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай у парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе распавядаў пра тое, як адбываецца супраца з парламентарыямі краінаў, якія ён наведвае.
Лідар Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч пра затрыманне, ад'езд з Беларусі і планы на далей.
Аўтар ідэі і прадзюсар беларускамоўнай анімацыі "Блязняты-важаняты" Марыя Грыц пра гісторыю стварэння праэкту і вадгукі ад бацькоў і дзяцей.
Эканаміст і бізнэсмэн Даніэль Крутцынна каментуе пяты пакет еўрпейскіх санкцый.
Палітвязня Вітольда Ашурка пасмяротна ўзнагародзілі крыжам Пятра Калнышэўскага „за годнасць у палоне”. Рашэнне прыняло Усеўкраінскае аб’яднанне „Краіна”. Адна з мэт гэтай грамадскай арганізацыі — вызначыць і ўзнагародзіць годных грамадзян.
Крыжам Калнышэўскага ўзнагароджваюць тых, хто быў узяты ў палон і не здрадзіў прысязе, праявіў узор мужнасці і непахіснасць перакананняў. За ўвесь час узнагароду атрымалі менш за 100 чалавек. Раней яе была ўдастоена яшчэ адна беларуская палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Яе ўзнагародзілі за цвёрдасць пазіцыі і мужнасць, праяўленыя падчас судовага працэсу.
А Вітольду Ашурку 18 студзеня суд прысудзіў пяць гадоў калоніі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. У пачатку траўня яго этапавалі ў шклоўскую калонію. А ў канцы траўня родным паведамілі, што Вітольд памёр. Імя Вітольда Ашурка яшчэ будзе ўшанавана ў Беларусі—кажа сяброўка сям’і Вольга Быкоўская. А украінскую ўзнагароду з Кіева забяруць сябры і перададуць родным.
Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні была ў Швецыі. Афіцыйны пратакол лідэра дэмакратычнай Беларусі быў насычаны: сустрэча з новай прэм'ер-міністрам Швецыі Магдаленай Андэрсан, членамі камітэта па міжнародных адносінах парламента Швецыі, кіраўніцтвам АБСЕ. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская афіцыйна запусціла групу сяброў Беларусі ў шведскім парламенце і прыняла ўдзел у запісе апошняга эпізоду папулярнай скандынаўскай тэлепраграмы Skavlan у Стакгольме.
Нягледзячы на такі шчыльны графік, Ціханоўская сустрэлася і з беларусамі Швецыі. Як праходзіла гэтая сустрэча Ганне Камлач расказала прадстаўніца дыяспары Вікторыя.
Pэжысёр Аляксей Палуян аб сваім нашумелым фільме "Кураж" і планах надалей.
Лідар руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык пра тое, ці варта ўвогуле браць удзел у плануемым уладамі рэферэндуме пра новую канстытуцыю.
From the publisher's feed