
Sign up to save your podcasts
Or


Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай".
Кірыл - былы студэнт журфака БДУ, які з'ехаў у Польшчу пасля адлічэння. Пра пратэсты на факультэце і эміграцыю.
Журналіст, паэт Аляксей Дзікавіцкі і презентацыя першай кніжкі на паляшуцкая мове “Оньдэ”.
Госць эфіру - юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Каардынацыйнай рады па юрыдычных пытаннях - Міхаіл Кірылюк.
Колькасць нелегальных мігрантаў, якіх на мяжы разварочваюць пагранічнікі Літвы і Польшчы - б’е рэкорды. Германія таксама адчула наступствы наплыву мігрантаў: за першы тыдзень кастрычніка ў гэтую краіну прыбыло больш за тысячу чалавек, якія незаконна перасеклі беларуска-польскую мяжу, і немцы пачалі расследаванне ў датычнасці рэжыму Лукашэнкі да кантрабанды людзей. Прычыны і наступствы міграцыйнага крызісу для Еўропы і афіцыйнага Мінска мы абмяркуем сёння са старшым аналітыкам Цэнтра ўсходніх даследаванняў Камілем Клысіньскім.
29 прадстаўнікоў незалежных медыя застаюцца за кратамі ў сённяшняй Беларусі. Што адбываецца і будзе адбывацца з незалежнымі медыя?
Госць эфіру - беларускі рэжысёр Андрэй Куціла. Яго дакументальная стужка “Калі кветкі не маўчаць” прымаў удзел у Міжнародным варшаўскім кінафестывалі.
Госць эфіру - каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакараня ў Беларусі Андрэй Палуда.
Госць нашга эфіру вядомы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук. Доўгі час у Беларусі ён быў выканаўчым дырэктарам аналітычнага цэнтра ”Стратэгія”, а пасля таго, як гэтая ўстанова была зачынена беларускімі ўладамі, з’ехаў на Украіну і зараз працуе ў арганізацыі, якая з’яўляецца дарадцай прэзідэнта Украіны.
From the publisher's feed