
Sign up to save your podcasts
Or


25 гадоў таму журналіст Ігар Станкевіч упершыню вырашыў скласці геніалагічнае дрэва сваёй сям’і. За гэты час Ігар даведаўся пра шляхецкае паходжанне свайго роду, родзіча — віцэ-губернатара Мінску, а таксама пра дзясяткі рэпрэсаваных сваякоў. Паразмаўляем пра тое, што трэба рабіць і куды звяртацца, каб раскапаць свае карані.
Аляксандр Валодзін - супрацоўнік Беларускага Дома ў Варшаве і аўтар цыкла кіналекторыяў "Палітычная антрапалогія". Цыкла, на якім скрозь кінапрызму разбіраюцца аўтарытарныя сістэмы апошніх стагоддзяў. Дэканструкцыя - дзеля вызначэння логікі і правілаў, паводле якіх таталітарныя супольнасці існуюць у сучасным свеце.
Беларускія музыканты стварылі міні-оперу, у якой на мове музыкі рухаў распавялі пра перажытае за апошні год. Жанр оперы так і вызначаны: эмацыйная, па-за гульнёй. Партытура "Corporis Exercitia" стала вынікам двухтыднёвай музычна-тэатральнай арт-тэрапеўтычнай рэзідэнцыі: 19 чалавек, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Музыканты, акцёры і проста творчыя людзі. Атрымаўся дыялог не толькі паміж сабой, але і паміж сваімі пачуццямі. Музыку да оперы напісала беларуская кампазітарка Вольга Падгайская.
Госця: ініцыятарка «Беларускай акадэміі», прафэсарка Святлана Куль-Сяльверстава. Гэтая адукацыйная платформа зараз вядзе набор на новыя спецыяльнасці. Як стаць студэнтам і якія магчымасці ў выпускнікоў - слухайце ў размове.
Госці эфіру: Вячаслаў Кучук, Кацярына Кучук і Руслан Гусейнаў.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай".
From the publisher's feed