
Sign up to save your podcasts
Or


Наш госць - старшыня праўлення Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва Рыгор Цярэньцьеў. Гаворым пра польскія праекты, і пра тое, якім беларускім досведам можна скарыстацца тут, у Польшчы.
Актор тэатра і кіно Алесь Маўчанаў 18 год працаваў у Купалаўскім тэатры, а пасля сышоў, каб займацца свабоднай творчасцю ў культурніцкай прасторы ОК16. Зразумела, ён не мог знаходзіцца ў баку ад пратэстных падзей, а пасля з'ехаў з Беларусі. Але ж з таго часу не было ніводнага дня, каб ён не сумаваў па радзіме і не адчуваў болю за яе лёс. Глыбокі і кранальны Алесь Маўчанаў пра сябе і пра Беларусь у праграме Неверагодныя.
26 верасня ў Варшаве адбудзецца адкрыццё беларускай прасторы для мерапрыемстваў і адпачынку. Пляцоўка пад назвай «Плошча свабоды» будзе расказваць пра сітуацыю ў Беларусі жыхарам і гасцям Варшавы.
Арганізатары запрашаюць усіх наведаць адкрыццё цэнтру і помніка літары «Ў». Вас чакае дыскусія, цікавыя знаёмствы і музычны канцэрт. І ў нас у гасцях арганізатарка і натхняльніцы гэтай прасторы Моніка Орпік
У Лодзі мы сустрэліся з сябрам праўлення фонда Białorusini w Łódzkim, супрацоўніцай гарадской адміністрацыі па справах бежанцаў - Алесей Паплаўскай.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Быдгашчы: Паўлюк Шапецька, Жана Куваннікава, Міхась і Алена і гаспадар кавярні “Ольгерд”, дзе праходзіла нашая сустрэча, Алег Каміньскі.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай".
Вядомыя беларускія акторы і музыкі Міхась Зуй і Алена Зуй-Вайцехоўская нядаўна з'ехалі з Беларусі. Апошняй кропляй сталі відавочныя і літаральныя пагрозы ім праз праўладны тэлеграм-канал. Аматарам "Шчучыншчыны" і "Чын-чын чэнэла" яны абяцаюць новыя хіты.
Размова з сузаснавальніцай ЦБС - Алінай Коўшык.
Вольга Хоміч, Андрэй Судзілоўскі, Таццяна Слёнчка, Мікалай Кароль і Алег Мамонька — беларусы Шчэціна, якія былі гасцямі эфіру.
From the publisher's feed