Беларускія лякарні быццам бы працуюць у звыклым рытме — палаты не пустуюць, дактары на месцах, статыстыка выглядае нібы прыстойна. Але за гэтымі лічбамі — стомленыя твары тых, хто вымушаны сумяшчаць адразу некалькі ставак, і маўклівыя прабелы ў справаздачах. З 2020-га года дзяржава перастала адкрыта публікаваць звесткі пра медсясцёр, але сёння мы ведаем: з прафесіі пайшлі дзясяткі тысяч спецыялістаў, а іх месца спрабуюць закрываць студэнтамі і інтэрнамі.
Што насамрэч адбываецца ў сістэме аховы здароўя? Чаму маладыя медсёстры не затрымліваюцца ў прафесіі, а дасведчаныя сыходзяць? Якія рэальныя захады маглі б спыніць кадравы абвал?
Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам і намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Станіславам Салаўём.