У ліпеньскай перадачы адзначым наступныя тэмы: Міжнародны фальклорны фестываль “Балтыка” і традыцыйнае каляндарнае свята Купалле ў беларусаў Літвы і Латвіі.
Міжнародны фальклорны фестываль “Балтыка”
29-га чэрвеня ў Даўгаўпілсе прайшоў заключны дзень Міжнароднага фальклорнага фестывалю “Baltica”. Сонечным нядзельным днём тысячы людзей у народных строях з розных куткоў Латвіі і замежжа спявалі і танцавалі на шасці канцэртных пляцоўках у гістарычным цэнтры Даўгаўпілса. Тут завяршыўся Міжнародны фальклорны фестываль “Baltica-2025”, які пачаўся ў Рызе і Сігулдзе. На гэты раз ён быў прысвечаны моўнай разнастайнасці. Нядзельныя канцэрты называліся “Gūdam laižu volūdeņu”, што азначае праслаўленне сваёй мовы ў перакладзе з латгальскай.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="408344" layoutid="0" layout="" static=""}
Сваю беларускую мову праслаўляла тэатральная студыя “Паўлінка” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання. Гледачы ўбачылі фрагмент збору ў куфар пасагу для дачкі і пачулі тры народныя песні з рэгіёну Палессе, выкананыя акапэльна ў беларускім аўтэнтычным традыцыйным стылі спеваў. Падрабязнасцямі і ўражаннямі дзеліцца Інэса Казлоўская, кіраўніца “Паўлінкі”.
Міжнародны фестываль “Купалле” у Клайпедзе
Тым часам на Міжнародны фальклорны фестываль “Купалле” у партовы літоўскі горад Клайпеду сабрала сяброў з Літвы, Латвіі і Польшчы мясцовая беларуская абшчына “Крыніца”.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="408345" layoutid="0" layout="" static=""}
Магічнае свята летняга сонцастаяння стала ўжо традыцыйным і штогод праходзіць у маляўнічым месцы на ўлонні прыроды. Сёлетні фэст быў ужо XXII па ліку. У ім прынялі ўдзел тэатральная студыя “Паўлінка” і танцавальны ансамбль “Лянок” даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры. Падрабязнасці – у радыёперадачы “Світанак”.
Народнае свята “Купалле” у Даўгаўпілсе
У сваю чаргу напачатку ліпеня ў Даўгаўпілсе з аншлагам прайшло беларускае народнае свята “Купалле”, арганізаванае Цэнтрам беларускай культуры Дома адзінства. Падрабязнасці – у метадыста Марыі Памецька.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="408376" layoutid="0" layout="" static=""}
Супольнае свята Купалля ў Беркенеле
А Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” у мястэчку Беркенеле, каля дома-музея Райніса, адзначыла свята Купалля і свой чарговы дзень нараджэння.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="408347" layoutid="0" layout="" static=""}
У госці да даўгаўпілскіх беларусаў прыехалі сябры з Екабпілса, Ліван і Малты. Цікавы сцэнарый падрыхтавала вядучая свята Валянціна Ліпінская, у якім купальскія традыцыі чаргаваліся з абрадамі, вершамі і песнямі ў выкананні ансамбляў “Завіруха”, “Раздолле” і “Натхненне”, дуэта “Сябровачкі”, салістаў Рыгора Старавойтава, Жанны Слядзеўскай і Аляксандра Усцінава.