ЗША дагэтуль не пракаментавалі выбары ў Беларусі, і некаторыя эксперты мяркуюць, што гэта можа быць звязана з перамовамі, якія вядуцца бакамі. Маўляў, дыялог тычыцца вызвалення палітвязняў, за якіх змагаецца амерыканскі бок. І вызваленне за маўчанне — умова Мінска.
Наколькі імаверная такая версія? Як успрымаць крокі Трампа, якія тычацца міграцыйнай палітыкі і заяваў па Палестыне? Ці прайграла Расія ў Сірыі і ці варта верыць новай адміністрацыі гэтай краіны?