
Sign up to save your podcasts
Or


Сёння вас чакае выпуск аб тым, як ствараюцца падкасты: якога тыпу яны бываюць, якое абсталяванне трэба, якімі праграмамі мы карыстаемся і як прасоўваць ваш новы падкаст. А распавядзе нам пра ўсё гэта Аляксей Пальцаў, падкаст-прадзюсер з BBC.
СПАСЫЛКІ
НАВІГАЦЫЯ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
АБСТАЛЯВАННЕ ДЫ РЭСУРСЫ
#цёмнылёс #падкасты
У гэтым выпуску размаўляем пра творчасць Мікіты Мелказёрава, пра тыпы журналістыкі і як становяцца журналістамі, пра "жыццё-маліна", пра беларускі блогінг ды беларускую самасвядомасць.
СПАСЫЛКІ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #журналістыка #жыццёмаліна
Сёння размаўляем пра філалогію ды літаратуразнаўства з магістрам філалогіі ды настаўніцай Кацярынай Кот. Пра навучанне на філфаку, вывучэнне моў, літаратурныя цікавосткі, камп'ютарнае мовазнаўства, Regexp, настаўніцтва у школах і ўніверсітэтах, ды пра беларускія коміксы!
СПАСЫЛКІ
НАВІГАЦЫЯ
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ
#цёмнылёс #літаратуразнаўства #філалогія
Музыку Сені AP$ENT вы верагодна чулі ды не раз: твор "Лайналак" апошнім часам грае амаль з кожнага тэлефона беларуса. Цікава тое, што Сеня стаў музыкай у сталым узросце ды без спецыяльная адукацыі. Можна сказаць, што стварыў сябе сам. У гэтым выпуску мы пагаварылі аб тым, як у Сені атрымалася перайсці з будаўнікоў у музыкі, як з тэхнічнай кропкі гледжання ствараюцца трэкі тыпу "Лайналак", "Жыве!" ды "Цемра", якія веды трэба атрымаць, каб рабіць так жа годна.
СПАСЫЛКІ
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #музыка #беларускае
Сёння размаўляем пра цудоўнага пісменніка ды лінгваіста - Джона Рональда Толкіна. Госця выпуску, талкіністка ды лінгвістка Алеся Буландо, шыкоўна ведае гісторыю дзейнасці пісьменніка, пра што нам і распавядзе. Акрамя таго, мы намагліся як мага больш зразумела ды сцісла распавесці для вас гісторыю сусвету Міжзем'я ў якім разгортваюцца падзеі большасці твораў Рональда, у тым ліку і Уладар Пярсцёнкаў.
Выпуск атрымаўся выдатны ды з лёгкім водарам Калядаў, таму прыемнага прагляду ды праслухоўвання! 😊🎄
СПАСЫЛКІ
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #толкін #беларускае
У гэтым выпуску будзем размаўляць пра тое, чым займаюцца тэсціроўшчыкі праграмнае забеспячэнне ды аўтаматызатары тэставання, як трапіць у гэтыя прафессіі ў IT. А распавядаць пра ўсё гэта нам будзе Ганна Шчырэц, Autamation QA Enginer з кампаніі Andersen.
СПАСЫЛКІ
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ
КНІГІ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #тэсціраванне
Сёння ў мяне ў гасцях Дзіма Нарышкін - беларускі камедыёлаг, стэндапер ды стваральнік мінскага стэндап-клубу "StandUp Comedy Hall". У гэтым выпуску мы размаўляем пра стварэнне стэндапу, пра камедыю, пра твіттар і шмат пра што яшчэ.
СПАСЫЛКІ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #камедыя #стэндап
У гэтым выпуску пагаворым аб тым, хто такі Director of Engineering, пра стасункі ды спатканні на працы, пра сэксізм у IT ды пра Грузію. У гасцях Director of Engineering кампаніі IDT - Таццяна Карпеш.
СПАСЫЛКІ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
P.S. Асобнае дзякуй Мікіце Губанаву за вокладку ды Дэну Аносаву і гурту @NIZKIZ за саундтрэк да выпускаў 😊
#цёмнылёс #праграмаванне #айцішка
Сёння пагаворым пра прафесыю Motion Designer, пра стварэнне падкастаў, пра музыку і нават пра працу на тэлебачанні. У гасцях былы моўшан-дызайнер, цяперашні прадзюсер падкастаў на BBC News і адзін са стваральнікаў падкасту "№1 Гікаўскі" - Лёха Пальцаў.
СПАСЫЛКІ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #беларускае #праграмаванне
Сёння будзем размаўляць пра распрацоўку гульняў ды віртуальную рэальнасць. А раскажа нам пра гэта мая даўняя знаёмая, распрацоўшчыца ды блёгерка - Аіда Дроган!
СПАСЫЛКІ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
А прамакод "Цёмны_Лёс_2022" дае зніжку 10% на набыццё SilverCord-VR (працуе да 31.12.2022) 😊
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #беларускае #праграмаванне
From the publisher's feed
Тутэйшыя зразумеюць