
Sign up to save your podcasts
Or


Сёння размаўляем пра этычнасць, бяспеку і самасвядомасць штучнага інтэлекта. У якасці уводнай часткі мы пагаворым пра тое, як працуюць сучасныя нейрасеткі і пра спецыялістаў якія іх распрацоўваюць. Госць выпуску - Machine Learning Engineer Зміцер Сыракваш.
СПАСЫЛКІ
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
НАВІГАЦЫЯ
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #беларускае #штучныінтэлект
Сёння размаўляем пра сацыялінгвістыку, пра станаўленне моў, пра адзінасць мовы ў дзяржаве, каланізацыі і пытанні вывучэння замежных моў і пра Master's degree у Еўропе. А распавядзе нам аб гэтым выдатная дзяўчына, мовазнаўца, ц'ютарка ангельскай мовы ды блогерка - Іна Мезенцава з канала @innainenglish .
СПАСЫЛКІ
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
НАВІГАЦЫЯ
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #беларускае #соцыялінгвістыка
Сёння размаўляем пра Штучны Інтэлект, Data Science, Machine Learning, Deep Learning і намагаемся зразумець, што ўсё гэта такое. Да тагож, будзем шмат размаўляць пра генерацыйныя нейрасеткі і як яны працуюць, пра штучны інтэлект і этычныя пытанні. У гасцях Machine Learning Engineer Вадзім Філіповіч.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
СПАСЫЛКІ
НАВІГАЦЫЯ
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #беларускае #штучныінтэлект
Вітанкі, даўно не чуліся! Сёння вас чакае тры гадзіны асалоды пра шахматы, аб якіх нам раскажа прафесыянальны шахмаціст - Андрэй Мінальд. Ад гісторыі з'яўлення гульні да правілаў, механік, навучання і нават прымянення штучнага інтэлекту ў сучасных шахматах.
Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
P.S. Выпуск здымаўся да чэмпіянату свету 2023 года, таму некаторая інфармацыя (у частцы пра апошнія чэмпіянаты свету) састарэла. Са словаў Андрэя апошні чэмпіянат быў "нейкім неверагодным трылерам, самым цікавым матчам за апошнія шмат гадоў" (цытата).
СПАСЫЛКІ
НАВІГАЦЫЯ
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #беларускае #шахматы
Сёння паглыбляемся ў мір фізыкі ды выдавецтва. Выдатная размова са Святланай Волчак, папулярызатаркай фізыкі ды сузаснавальніцай першага беларускамоўнага навукова-папулярнага часопісу "PAMYŁKA".
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
СПАСЫЛКІ
НАВІГАЦЫЯ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #беларускае #навука
Cёння вы даведаецеся пра тое, што такое эпічная паганская музыка, чым яна адрозніваецца ад фальклорнай, ды як яе ствараюць. А распавядаць пра ўсё гэта будзе выдатны беларус Артур, музыка ды стваральнік музычнага праекта "Dzivia", у межах якога ён робіць, бадай, найлешную беларускую этна-аркестравую музыку.
СПАСЫЛКІ
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #музыка #dzivia
Сёння пагаворым пра распрацоўку мабільных праграм для тых самых айфонаў. А размаўляць аб гэтым будзем з Надзеяй Савіцкай, якая ўжо шэсць гадоў займаецца iOS-распрацоўкай.
СПАСЫЛКІ
НАВІГАЦЫЯ
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #навука #праграмаванне
Трымайцеся крапчэй, бо ў гэтым выпуску вы цалкам акунецеся ў незвычайны ды месцамі незразумелы, але прыгожы мір матэматыкі! І мой суразмоўца, Аляксей Станкевіч, як ніхто лепей дапаможа нам у гэтым, бо Аляксей пэўна адзін з найзакаханейшых у матэматыку людзей, якіх я сустракаў у сваім жыцці. Да тагож, Лёша працуе ў ролі Data Scientist, і ўжывае матэматыку на паўсядзённай выснове.
Вас чакае сапраўдны навуковы выпуск падкасту Цёмным Лёсе, таму трымайцеся, бо можа знесці глыбінёй ды цікавасцю! 😊
🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #навука #матэматыка
Сёння размаўляем пра медыцыну ды як становяцца медыкамі! Госця выпуску - тэрапеўт Дар'я Андрэйчук. Дар'я адвучылася ў віцебскім медыцынскім універсітэце, папрацавала ў Беларусі ды некалькі год таму з'ехала да Польшчы, дзе паспяхова пацвердзіла сваю адукацыю і зараз працягвае працаваць медыкам.
P.S. Дарэчы, у гэтым выпуску ў відэа-версіі няма фонавай музыкі, і гэта такі тэст. Напішыце ў каментарах, ці стала зручней глядзець выпуск?
СПАСЫЛКІ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #медыцына
У гэтым выпуску вы даведаецеся аб тым, як вырабляюць тыя самыя смачныя цукеркі ў каробках! А распавядаць пра гэта будзе сааўтар падкасту "Першы гікаўскі" - Вадзім Кацёл.
СПАСЫЛКІ
НАВІГАЦЫЯ
#цёмнылёс #цукеркі
From the publisher's feed
Тутэйшыя зразумеюць