
Sign up to save your podcasts
Or


Вітанкі, даўно не чуліся! Сёння мы разам з Сашам Гойшыкам падарожнічаем праз яго трохгадовую кругасветку: ад вучобы ў Салігорску і жыцця ў Вроцлаве — да прыгод у Афганістане, Венесуэле і Паўднёвай Амерыцы. Саша дзеліцца гісторыямі пра допыты талібамі, сустрэчы з мусульманамі, беларусамі ў розных кутках свету — ад Новай Зеландыі і Аўстраліі да Арабскіх Эміратаў і Ганконга. Мы абмяркоўваем падрыхтоўку да падарожжаў, рызыкі і нечаканыя сітуацыі, культуру каўчсёрфінгу, а таксама разважаем, што значыць быць беларусам за мяжой і ці сапраўды наш лёс такі цёмны.
НАВІГАЦЫЯ
СПАСЫЛКІ
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #ваколсвету #сашагойшык
УВАГА! Гэта аўдыё-стужка з відэа-выпуску на Ютубе. Некаторыя моманты патрабуюць прагляду відэа, таму вось вам смасылачка на арыгінал: https://youtu.be/1vvA4KQhCdo
У другім выпуску з рубрыкі "ШІ-лаба" я распавяду і пакажу, як ствараць якасную музыку цалкам праз ШІ — без музычнай адукацыі і за невялікія грошы. Разгледзім прыклады стварэння асобнага гурта на мовах, якімі мы не валодаем, паглядзім, як нараджаўся «Родны Флоў» на беларускай мове, даведаемся, як рабіць тэксты, музыку і нават відэакліпы, цалкам выкарыстоўваючы магчымасці ШІ і ўласную фантазію!
Нягледзячы на тое, што для выкарыстання інструментаў з відэа не патрэбная музычная адукацыя, музыкам яно таксама будзе карыснае. Даражэнькія, з вашым бэкграўндам і такімі інструментамі вы здольныя ствараць сапраўды неверагодныя рэчы — я ў гэтым упэўнены!
Спадзяюся, гэта відэа дапаможа з’явіцца большай колькасці якаснай музыкі на роднай мове. 😊
НАВІГАЦЫЯ
СПАСЫЛКІ
#цёмнылёс #беларускае #штучныінтэлект
Сёння, у апошнім у 2025 годзе выпуску, размаўляем з Алесем Юрковым пра яго прафесійны занятак — анестэзіялогію і рэаніматалогію. Пра тое, як Алесь прыйшоў у медыцыну, як вырашыў ратаваць жыццё, пра пераезд у Няметчыну і пра фантастыку, пра падрабязнасці прафесіі і пра надзвычайныя выпадкі. У выпуску будзе шмат непрыемных момантаў, але якія раскрываюць сутнасць дзейнасці Алеся.
СПАСЫЛКІ
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #анастэзіялогія #рэаніматалогія
Сканчваем знаёмства з сусветам Warhammer Fantasy Battle размовай з Алесем Юрковым пра Эпоху Сігмара, бягучы стан сусвету, расстаноўку сіл, асноўныя падзеі гэтай эпохі, пра гульні, стужкі ды кнігі сусвету.
🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy
НАВІГАЦЫЯ
УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER FANTASY BATTLE
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #фэнтэзі #warhammer
Працягваем знаёміцца з сусветам Warhammer Fantasy Battle! Сёння будзем размаўляць пра Канец Часоў - падзея ў гісторыі сусвету Warhammer Fantasy Battle, якая скончыла эпоху Старога Свету і распачала Эпоху Сігмара.
🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy
НАВІГАЦЫЯ
УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER FANTASY BATTLE
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #фэнтэзі #warhammer
Распачынаем нашае знаёмства з сусветам Warhammer Fantasy Battle! Сёння разам з аматарам фэнтэзі Алесем Юрковым будзем разбірацца ва ўсіх акалічнасцях фэнтэзійнай Вахі: паглядзім на фізыку і істот сусвету, даведаемся пра асноўныя падзеі з гісторыі Старога Свету.
🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy
НАВІГАЦЫЯ
УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER FANTASY BATTLE
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #фэнтэзі #warhammer
Сёння размаўляем пра гравітацыйныя хвалі, спецыяльную і агульную тэорыі адноснасці ды тэлескоп Эйнштэйна. Госця выпуску - Ганна Марозава, Product Project Engineer ды інжынерка, якая працавала над тэлескопам Эйнштэйна.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #гравітацыя #фізыка
Сёння размаўляем разам з інструктарам па першай дапамозе Рыгорам пра тое, што трэба ведаць, каб дапамагчы чалавеку ў небяспечных абставінах. Што рабіць перш на перш, як спыніць крывацёк, пад якую музыку рабіць масаж сэрца, чаму дэфібрылятар ёсць паўсюль, ці можна атрымаць крымінальную адказнасць за дапамогу пацярпеламу і шмат чаго яшчэ.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ
НАВІГАЦЫЯ
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #першаядапамога #дэфібрылятар
Гэта апошняя частка па сусвете Warhammer 40k, у якой мы паразмаўляем пра настольныя і відэагульні, а таксама пра мастацкія творы вакол Warhammer 40k.
🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro
УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #фантастыка #warhammer
Сёння разам з эсперантыстам Раманам Ралько мы будзем паглыбляцца ў свет мовы эсперанта: ад гісторыі яе стварэння і развіцця, да падабенства з беларускай мовай і чытання беларускіх вершаў на эсперанта. Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры і сяброўкі! 😊
НАВІГАЦЫЯ
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК
ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
#цёмнылёс #belarus #esperanto
From the publisher's feed
Тутэйшыя зразумеюць