У люстэрку вечнасці

У люстэрку вечнасці

By Radio Vaticana - Vatican NewsArts
Download on the App Store

У люстэрку вечнасці episodes

  • Ядвіга Раздзялоўская. Пані настаўніца і мастачка
    У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Ядвігу Раздзялоўскую – незвычайную мастачку і “пані настаўніцу”, якая нарадзілася ў Польшчы, але назаўжды звязала сваё жыццё з Беларуссю і выхавала не адно пакаленне мастакоў у Маладзечне.  
    Ядвіга вучылася ў знакамітых мастацкіх школах Замасця, Любліна ды Варшавы і ўжо ў 1938 годзе выстаўлялася ў славутай галерэі “Захента”. Лёс прывёў яе на радзіму мужа – у Беларусь, дзе ёй давялося прайсці праз цяжкія выпрабаванні вайны і акупацыі. Але нават пад гукі гарматных стрэлаў і працуючы рэтушорам у фотаатэлье, яна не пакідала мастацтва і працягвала пісаць карціны.  
    Яе жыццёвы і творчы шлях – гэта прыклад адданасці прыгажосці і сваім вучням. Слухайце наш падкаст, каб даведацца больш пра лёс гэтай цудоўнай мастачкі і яе ўнёсак у беларускую культуру! 
    10 min
  • Габрыэль Лянкевіч. Езуіт-архітэктар
    У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Габрыэля Лянкевіча, славутага архітэктара і асветніка, які здабыў сабе славу пры жыцці як каталіцкі іерарх, генерал ордэна езуітаў у Расійскай імпэрыі.
    Гэты беларускі дойлід вучыўся ў Віленскай акадэміі і Рымскім езуіцкім калегіуме, праектаваў і будаваў святыні і езуіцкія комплексы ў Полацку, Віцебску, Воршы, Бабруйску і Вільні.
    Якія храмы звязаныя з ім? Што захоўвалася ў яго вялікай бібліятэцы па архітэктуры? Што з яго спадчыны дайшло да нашых дзён? Запрашаем паслухаць наш падкаст, каб знайсці адказы на гэтыя пытанні. 
    10 min
  • Язэп Фарботка. Паэт і сціплы светлапісец
    Язэп Фарботка пачаў з паэзіі, спрычыніўся да беларускага нацыянальнага руху, удзельнічаў у працы клуба “Беларуская хатка”, а пазней пад уплывам Яна Булгака захапіўся мастацкай фатаграфіяй.
    У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Язэпа Фарботку – паэта, энтамолага і фатографа, чые фотаздымкі захавалі вобразы Беларусі і Віленшчыны першай паловы ХХ стагоддзя.
    Рыбакі, хвалі, дубы, пясок, неба і краявіды – яго здымкі зрабілі наш край несмяротным, захаваўшы, нібы ў бурштыне, драбніцы знікаючага свету.  
    10 min
  • Гелена Ромер-Ахенкоўская – графіня-мастачка і настаўніца
    У новым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Гелену Ромер-Ахенкоўскую – графіню, мастачку, пісьменніцу і настаўніцу, якая прысвяціла сваё жыццё мастацтву, асвеце і культурнаму развіццю Пастаўшчыны.
    У яе знакамітым родзе было ажно шэсць мастакоў-прафесіяналаў! Гелена таксама мела талент і шмат малявала, стварала пейзажы і партрэты. Яна адкрывала школы, чытальні і бібліятэкі для сялян, пісала п’есы і падручнікі, займалася журналістыкай і літаратурай.
    Яе жыццё прайшло праз драматычныя падзеі эпохі, але яна засталася вернай культурнай спадчыне свайго краю. Слухайце наш падкаст, каб даведацца пра мастачку і пісьменніцу, чыя творчасць і добрыя справы заслугоўваюць памяці.
    11 min
  • Ціт Бычкоўскі. З Мінска ў Венецыю
    Мастак з Лагойска, вучань Яна Рустэма, аўтар партрэта Юліюша Славацкага, удзельнік стварэння фрэсак у мюнхенскім касцёле Святога Людовіка і творца, пра якога пісалі Цыпрыян Норвід і Вацлаў Ластоўскі. Сёння яго імя ў Беларусі амаль забытае.
    У новым выпуску падкаста «У люстэрку вечнасці» Сяргей Харэўскі распавядае пра незвычайны лёс Ціта Бычкоўскага — мастака, чый жыццёвы шлях пралягаў ад Мінска праз Дрэздэн і Мюнхен да Венецыі. Гэта гісторыя таленту, нястомнай працы, мастацкага прызнання і трагічнага фіналу, які пакінуў глыбокі след у творчасці Цыпрыяна Норвіда.
    10 min
  • Ян Дамель. З Сібіры ў Мінск
    У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі распавядае пра няпросты лёс Яна Дамеля – мастака, які прайшоў праз ссылку ў Сібір, але пасля вяртання ў Мінск стварыў свае найбольш значныя творы.
    Гістарычныя палотны, партрэты і алтарныя абразы Дамеля сталі важнай часткай мастацкай спадчыны Беларусі, а жыццёвы шлях – сведчаннем таго, як вера, талент і стойкасць дапамагаюць пераадольваць самыя цяжкія выпрабаванні.
    Пахаваны Ян Дамель на Кальварыйскіх могілках у Мінску, у крыпце касцёла. Замест помніка над яго магілай, паводле апошняй волі мастака, была змешчана карціна “Маленне Збавіцеля аб чашы” – твор, які сам Дамель лічыў сваім шэдэўрам. Сёння гэты абраз знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
    Сімвалічна і годна, што некалькі гадоў таму ў Кальварыйскім касцёле, дзе пахаваны мастак, быў адкрыты мемарыяльны знак у яго гонар. Яго ўрачыста асвяціў арцыбіскуп-мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
    Запрашаем паслухаць гісторыю мастака, які пакінуў пасля сябе не матэрыяльныя багацці, а добрае імя і творы, што працягваюць адлюстроўваць вечныя каштоўнасці.
    10 min
  • Зыгмунт Фогель. Пястун лёсу, зямляк караля
    У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Зыгмунда Фогеля – мастака і архітэктара, які нарадзіўся ў беларускім Воўчыне і стаў адным з творцаў пры двары апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
    Фогель аб’ездзіў землі Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, пакінуўшы сотні акварэляў замкаў, касцёлаў, палацаў і гарадоў, многія з якіх сёння існуюць толькі на ягоных малюнках.
    Шкада, што памяць пра выдатнага земляка дасёння аніяк не адлюстраваная ў Воўчыне – мястэчку, дзе ён нарадзіўся і гадаваўся. Хоць многім з нас ягоныя творы добра знаёмыя па кніжках ці па артыкулах. Разглядаючы творы Зыгмунда Фогеля, у кнігах ці на выставах, думаецца пра тое, як мінае слава зямная, але любоў да Айчыны і прыгажосць застаюцца ў Вечнасці, - нагадвае аўтар.
    9 min
  • Віктар Юноша-Пятроўскі. Дойлід Віцебска і Варшавы
    Новы выпуск прысвечаны славутаму дойліду і інжынеру Віктару Юношу-Пятроўскаму. Пры жыцці ён здабыў вялікую славу, але сёння яго імя мала вядомае на Радзіме, у Беларусі. Стваральнік пакінуў бачны след у архітэктуры Беларусі і Польшчы.
    У Віцебску па яго праекце збудаваны неагатычны касцёл Святой Барбары, які цудам ацалеў і да 2011 года быў кафедральным саборам. Таксама ён перабудаваў гарадскі тэатр і стварыў вялікі піўны бровар у Чашніках.
    У Варшаве архітэктар спраектаваў турму на вуліцы Ракавецкай, казарменныя комплексы і грандыёзны будынак кадэцкага корпуса імя Суворава — сёння там месціцца Канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы.
    На зямлі мінае ўсё, а ў вечнасці застаецца гармонія і хараство. Слухайце расповед аўтара праграмы Сяргея Харэўскага пра каштоўнасці вечныя!
    10 min
  • Язэп Гілярый Главацкі. Майстар ілюзій, жывапісец і літограф
    У чарговым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра выбітнага мастака Язэпа Гілярыя Главацкага – майстра ілюзій, жывапісца і літаграфа, які нарадзіўся ў Мінску і пакінуў значны след у мастацтве Беларусі, Літвы і Польшчы.
    Язэп Гілярый Главацкі вырас у творчай сям’і, вучыўся ў Віленскім універсітэце пад кіраўніцтвам Яна Рустэма, ствараў тэатральныя дэкарацыі, роспісы і літаграфіі, якія захаплялі сваёй ілюзіяй прасторы і святла.
    У перадачы прагучыць гісторыя пра яго працу ў Мінску, Вільні і Варшаве, пра роспісы ў храмах і тэатрах, а таксама пра вядомыя партрэты і гістарычныя кампазіцыі.
    Творы Главацкага сёння зберагаюцца ў музеях і касцёлах Літвы і Польшчы. На вялікі жаль, у Беларусі ягоных твораў пакуль няма, аднак імя гэтага славутага мастака, які нарадзіўся, вучыўся і вырас у сталіцы Беларусі, вартае таго,  каб яго памяталі і ў родным краі, - нагадвае аўтар падкаста.
    10 min
  • Эдмунд Фрык. Будаўнік дзіўных палацаў і касцёлаў
    У новым выпуску аўтарскай праграмы Сяргея Харэўскага “У люстэрку вечнасці” — аповед пра Эдмунда Фрыка, таленавітага архітэктара, інжынера і энцыклапедыста родам з Гарадзеншчыны. Яго палацы, касцёлы і гарадскія праекты ўпрыгожылі Перм, Віцебск, Коўна, Варшаву і іншыя гарады, а створаныя ім будынкі і сёння здзіўляюць сваёй прыгажосцю і маштабам.
    Аўтар расказвае пра жыццё дойліда, які будаваў неагатычныя святыні, удзельнічаў у запуску віцебскага трамвая, праектаваў дзівосныя палацы і пакінуў пасля сябе не толькі архітэктурную спадчыну, але і дзясяткі навуковых артыкулаў. Асобная ўвага — легендарнаму палацу ў Расонах, вядомаму як “дом у сто вокнаў”, і каталіцкім касцёлам, што сталі сапраўднымі жамчужынамі сваіх гарадоў.
    Гэта гісторыя пра чалавека, чыё імя ў Беларусі амаль забытае, але чые творы і сёння адлюстроўваюцца ў люстэрку вечнасці.
    11 min

About У люстэрку вечнасці

From the publisher's feed

Сяргей Харэўскі ў сваім падкасце распавядае пра мастакоў, дойлідаў і фатографаў розных эпох, знітаваных з Беларуссю праз свае творчасць і лёсы, што адлюстраваліся “У люстэрку вечнасці”, у якім сёння…