28 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка Пашыранай рады Згуртавання беларусаў Германіі “Razam”, сузаснавальніца Фестывалая беларускай культуры “Minsk&Minga”, спецыялістка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці Іна Валіцкая.
Як гэта ні дзіўна, але менавіта ў патрыярхаце, які пануе ў беларускім соцыюме, і палягае большасць праблем, якія мы сёння маем. Колішнія каланізатары і сённяшнія дыктатары, якія імкнуцца зрабіць з нас рабоў і забіраюць нашу свабоду, — першасная прычына няшчасцяў беларускай нацыі. Дый стэрэатыпы кшталту “прэзідэнцтва не для жанчыны” не набліжаюць нас да Новай Беларусі, перакананая Іна Валіцкая.
Пра тое, як пазбавіцца патрыярхальнага мыслення і чаму без гэтага не пабудаваць Новай Беларусі, чаму культура сёння мае першаснае значэнне, і пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Інай Валіцкай