11 траўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі, актывістка беларускай дыяспары ў Бразіліі, перакладчыца і выкладчыца беларускай, партугальскай, украінскай, англійскай і рускай моў Вольга Ермалаева Франко.
Падзеі апошніх гадоў вымусілі з’ехаць з Беларусі сотні тысяч людзей, якіх гэтая вымушаная міграцыя раскідала па ўсім свеце. Але не трэба імкнуцца будаваць новую Беларусь за мяжой, не варта так лёгка адмаўляцца ад сваёй Беларусі, сваіх каранёў і тых нашых суайчыннікаў, якія застаюцца на роднай для ўсіх беларусаў зямлі. Бо дзе б мы ні знаходзіліся сёння, сэрца нашага арганізму, нас як нацыі — па-ранейшаму ў Беларусі, перакананая Вольга Ермалаева Франко.
Пра тое, як нам за мяжой не забыцца на свае карані і свае каштоўнасці, чаму так важны беларускі падмурак і ў чым падабенства паміж Беларуссю і Бразіліяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Ермалаевай Франко.