Wir.by — Беларуская і сусветная культура

Wir.by — Беларуская і сусветная культура

By Wir.byEducationCourses
Download on the App Store

Wir.by — Беларуская і сусветная культура episodes

  • Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў (Спіс на лета, #12)
    «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. Пісьменнік, які змяняе свядомасць, самы любімы і важны для беларусаў. Яго кніжкі чытаюць за адну ноч, крадуць з бібліятэк, бяруць з сабой у эміграцыю.
    У апошнім выпуску падкаста «Спіс на лета» Марына Казлоўская і Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра Уладзіміра Караткевіча, яго творы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя Роспачы», «Каласы пад сярпом тваім», а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора.
    Гэты выпуск можна не толькі паслухаць як падкаст, але і паглядзець відэа на нашым youtube.
    1 hr 5 min
  • Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні» (Спіс на лета, #11)
    Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома.
    У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць пра двухдумства, час і патрэбы чытача.
    37 min
  • Іван Шамякін: «Сэрца на далоні» (Спіс на лета, #11)
    Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёна асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома.
    У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць пра двухдумства, час і патрэбы чытача.
    37 min
  • Максім Танк: свабода, каханне і іронія (Спіс на лета, #10)
    Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе сваім у садзе сусветнай культуры і прыўносіць у беларускую паэзію інтэлектуальнасць і дасціпнасць.
    У дзясятым выпуску падкаста «Спіс на лета» выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць галоўнага падпольшчыка беларускай літаратуры. Чалавек, жыццё якога было поўнае радасці і рызыкі: падлеткам ён бярэ ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у Заходняй Беларусі, некалькі разоў пераходзіць мяжу ў трыццатыя, трапляе на «Лукішкі», піша вершы, знаёміцца з будучымі нобелеўскімі лаўрэатамі, сустракае сваю Любоў, падрабляе почыркі і чытае Маякоўскага па-польску. Ён жа – чыноўнік пры надзвычай высокай пасадзе з трывожным чамаданчыкам у вітальні, які кпіць з графаманаў і смяецца з сябе самога, падарожнічае ад Японіі да Канады, піша смелыя верлібры, пяшчотныя эратычныя вершы, ратуе першую кнігу Алеся Разанава, вітае Незалежнасць Беларусі.
    Максім Танк пражыў амаль усё ХХ стагоддзе і змог зрабіць гэта па ўласных перакананнях. Яскравы, свавольны, па-дзіцячы радасны і мудры – гэты паэт дакладна варты вашай увагі.
    49 min
  • Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх» (Спіс на лета, #9)
    Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, вайна, дзе «свае» надзвычай хутка робяцца «чужымі», падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія «нельга казаць» і пра якія Васіль Быкаў гаворыць адным з першых.
    Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская ў гэтым выпуску падкаста «Спіс на лета» размаўляюць пра самага вядомага беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць пытанні «Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» і «Чаму і завошта?».
    «Жураўліны крык», «Сотнікаў» («Ліквідацыя»), «Знак бяды», «Доўгая дарога дадому» — які з гэтых тэкстаў найважнейшы ў беларускай літаратуры, пры чым тут «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец і дзе беларусы «накасячылі»?
    1 hr 11 min
  • Іван Мележ: людзі, балота і зямля (Спіс на лета, #8)
    «Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы».
    У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра галоўны тэкст Івана Мележа. «Людзі на балоце» — гэта серыял пра каханне, першы феміністычны раман з моцнай і адважнай гераіняй і апошні вялікі тэкст пра шалёную апантанасць зямлёй. Гэты твор тлумачыць, чаму беларусы такія, якія ёсць, і расказвае пра ключавы момант беларускай трагедыі: як і чаму гаспадар перастаў быць гаспадаром. А яшчэ гэта тэкст, дзе нарэшце з'яўляюцца эратычныя сцэны — вялікае свавольства для савецкай літаратуры! — ды ёсць любоўны трохкутнік ці чатырохкутнік, у вяршыні якога — зямля ля цагельні.
    40 min
  • Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс (Спіс на лета, #7)
    «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо няма чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, напісаныя ў час вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца, дзе аўтар правярае людзей на чалавечнасць, незалежна ад боку, які яны займаюць. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская размаўляюць пра Кузьму Чорнага і пра тое, чаму беларусы такія, якія ёсць, як на нас паўплывала мінулае стагоддзе і як магчыма пісаць раманы ўсляпую. А яшчэ пра радасць, памяць і чалавечнасць.
    Самы сур'ёзны выпуск падкасту «Спіс на лета».
    45 min
  • Якуб Колас і страчаны рай (Спіс на лета, #6)
    Беларуская кніжка, з якой пра нас даведаюцца іншапланетнікі, ода кожнай травінцы і кожнаму возеру, вяртанне ў свет дзяцінства і аповед пра страчаны рай. «Новая зямля» — паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і стварае Беларусь, у якой хочацца быць і атрымліваць асалоду ад працы і існавання ў гэтым свеце.
    Другая паэма, пра якую Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч размаўляюць у гэтым выпуску, — «Сымон-музыка». Гэта казка пра дарогу мастака і пра мастацтва як выратаванне, якая выцягвае самога Коласа з дэпрэсіі і нібы скончваецца добра, але толькі ў трэцяй рэдакцыі.
    Галоўнае пытанне гэтага выпуску — ці ёсць у раі квас. Таксама раім слухаць выпуск добра пад’еўшы ці смажачы блінцы раніцай у нядзельку.
    48 min
  • Максім Багдановіч як самы любімы паэт (Спіс на лета, #5)
    Самы любімы беларускі паэт, такі блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Максім Багдановіч – культавы творца, з якога пачалося наступнае пакаленне «Узвышша», аўтар першых верлібраў і трыялетаў, «Пагоні» і ціхіх імпрэсіяністычных вершаў, перакладчык Верлена і Гарацыя.
    Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра жыццё Максіма Багдановіча, чытаюць шмат добрай паэзіі і задаюцца пытаннем, чаму хацеў навучыць нас аўтар, а Поль Верлен – французскіх дзяцей.
    49 min
  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап (Спіс на лета, #4)
    Ці Адам Міцкевіч – «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына – беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? І пры чым тут Рымская імперыя? Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць гэта ў новым падкасце пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
    Чалавек, чыя біяграфія вартая асобнага серыяла: махлярства, старажытны дацкі герб, разбор шляхты, падробка дакументаў, зняволенне, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера і, вядома, Менск.
    Як так атрымалася, што беларускі тэатр пачаўся са стэндапа? Чаму Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – ніякі не Дунін, а «Пінская шляхта» – не пінская і не шляхта? І хто насамрэч напісаў гэтую смешную і з'едлівую п'есу, галоўны герой якой – страх? Слухайце ў новым выпуску падкаста «Спіс на лета».
    47 min

About Wir.by — Беларуская і сусветная культура

From the publisher's feed

Асветніцкая пляцоўка пра беларускую і сусветную культуру з артыкуламі, лекцыямі даследчыкаў, гульнямі і спецпраектамі