Wir.by — Беларуская і сусветная культура

Wir.by — Беларуская і сусветная культура

By Wir.byEducationCourses
Download on the App Store

Wir.by — Беларуская і сусветная культура episodes

  • Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей (Спіс на лета, #3)
    Максім Гарэцкі сваім зборнікам «Рунь» распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і ў яго адразу выходзіць добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць — Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно».
    У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Максіма Гарэцкага, рацыянальнае і ірацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух.
    У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
    49 min
  • Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры (Спіс на лета, #2)
    Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч размаўляюць пра чалавека, які першым зайграў на гэтай адчайнай дудцы.
    Францішак Багушэвіч даў голас людзям без імя, але сам схаваўся пад чужымі, стаўшы Мацеем Бурачком і Сымонам Рэўкам з-пад Барысава. У гэтым падкасце гісторыя галоўнага адваката і псіхатэрапеўта беларускай літаратуры, які ў маладосці страціў усё, уключна з краінай, стаў паэтам у 50, заклаў матрыцу нацыянальнай літаратуры і ўрэшце перамог, без надзеі спадзеючыся.
    У падкасце вы пачуеце фрагмент верша Вальжыны Морт «Беларуская мова» з аўдыякнігі «Музыка саранчы», гукарэжысёр — Дзмітры Дзмітрыеў.
    40 min
  • Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра (Спіс на лета, #1)
    Каханенькія-родненькія, пачынаем наш падкаст «Спіс на лета» выпускам пра Янку Купалу!
    Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць самыя важныя п'есы Купалы, які паказаў усім, як трэба пісаць вусцішныя камедыі і як смяяцца падчас катастроф, і хочуць перачытаць «Раскіданае гняздо» з прафесійным псіхолагам. А яшчэ разважаюць пра дом, крыху кпяць са шляхецкага гонару і тлумачаць, пры чым тут батлейка.
    51 min
  • Дзе жывуць душы беларусаў
    Што агульнага паміж нашымі прапрадзядулямі ды хатнікам, якое дачыненне мае цяжарнасць да столі, чаму на Дзяды выганялі з лазні і як гэта ўсё тычыцца душ беларусаў.
    6 min
  • Лужыцкія мовы (Славянскія мовы, #4)
    Верхняя і Ніжняя Лужыца — гэта рэгіён на ўсходзе Германіі і захадзе Польшчы. Што такое сарабістыка і пры чым да Лужыцы сербы, як складаюцца нямецка-лужыцкія адносіны, якімі інтэрнэт-рэсурсамі можна карыстацца па-лужыцку, а таксама трошкі пра лужыцкі антыфолк-панк-шансон.
    43 min
  • Сілезская мова (Славянскія мовы, #3)
    Сілезія — рэгіён, наконт якога вядуцца самыя вострыя палітычныя спрэчкі ў Польшчы. Як цукеркі падзяляюць сілезцаў, што сніцца ў кашмарах варшаўскім чыноўнікам і чаму апошняе слова заўсёды за сілезскай мамай.
    52 min
  • Лемкаўская мова (Славянскія мовы, #2)
    Што за мову можна называць «лемкаўскай», «русінскай» і «рускай», якія дадатковыя сэнсы можна ўбачыць у фільме «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага і пры чым тут Эндзі Уорхал.
    37 min

About Wir.by — Беларуская і сусветная культура

From the publisher's feed

Асветніцкая пляцоўка пра беларускую і сусветную культуру з артыкуламі, лекцыямі даследчыкаў, гульнямі і спецпраектамі