Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

By Aliaksandr KalbaskaKids & FamilyStories for Kids
Download on the App Store

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску. episodes

  • #24_пра Агінскага, паланез і эміграцыю

    Шаноўныя слухачы і слухачкі! Прапаную паслухаць сёння першую байку другога сезона. Пра чаловека слыннага Міхаіла Клеафаса Агінскага і паланез ягоны. Якім чынам яны Беларусь з Італіяй павязалі.  Пра тое, як музыка, што з нагоды   развітання  з Радзімаю ніпісана была,  вяртацца   дахаты душы чалавечыя кліча.Слухаць можна  на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. і  пра падтрымку ініцыятывы на плацоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.

    16 min
  • #23_пра батлейку

    Вітанні! Паслухайце, калі ласка, байку пра батлейку беларускую. Якая здаўна свята па беларускіх хатах разносіла, а зараз зноўку да беларусаў вяртаецца. Слухаць можна  на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. А  каб поўны тэкст байкі займець на пляцоўку   плацоўку Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables запрашаю.

    Алесь.

    20 min
  • #22_пра святога Мікалая

    Вітаю, сябры! Пачуеце сёння аповед пра Святога Мікалая. Таго,  што перад Калядамі  падарункі  чаканыя дзецям і дарослым  у панчохі расьпіхвае. Ці пад ялінкамі ўпрыгожанымі,  пакідае. Калі і дзе вера ў  яго  нарадзілася. Як па свеце пашыралася.  У якім сваяцтве з Санта Клаўсам знаходзіцца. Слухайце на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. І  да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся.   Алесь.

    12 min
  • #21_пра бусла белага

    Вітаю, сябры! Раскажу вам сёння пра выгляд і  звычкі птушак незвычайных.  Пра жыццё іх міграцыйнае ў свеце і на Беларусі. Пра тое, як і чаму бусел белы  настолькі беларусамі ўпадабаны быў,  што  стаў адным з сімвалаў  усёй  краіны.  Слухаць байку можна, як звычайна, на Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. За выявамі ж і тэкстам поўным запрашаю  звяртацца на   плацоўку Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.

    16 min
  • #20__пра піва

    А тут антраполаг харчавання  Алесь Белы і сапраўдны піўны  гурман  Аляксей Ластоўскі дапамогуць нам разабрацца з тым,  як і дзе  піва  на зямлі з’явілася.  Калі яно  на беларускія землі  прыйшло. Які распаўсюд і аўтарытэт/запатрабаванне  мела ў даўнія часы.  Слухайце пра  тое,  як піва  20-е стагоддзе перажыло на Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube   А яшчэ   пра барацьбу за якасьць сапраўднага піва і  пра  піўную глабалізацыю, пра незвычайныя музеі піва ў свеце і пра станаўленне крафтавай  яго вытворчасці  ў Беларусі.  За поўым тэкстам байкі ласкава запрашаю на плацоўку Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.

    53 min
  • #19_пра “Купалінку” і розніцу паміж спевамі народнымі і традыцыйнымі.

    Прывітанне! Паслухайце, як гучыць “Купалінка” ў выкананні “Песняроў”, Маргарыты Ляўчук  і жаночага  хору Мінскага  манастыра Святой Альжбеты. Каб зразумець і адчуць розніцу паміж народнымі і традыцыйнымі спевамі, слухайце  на    Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube   спадарынь Наталлю Матыліцкую і Святляну Чакушку.   Вось што выбітныя збіральніцы і спявачкі беларскага фальклору думаюць і як прыгожа пяюць. То слухайце і  пра падтрымку ініцыяіывы на пляцоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.

    42 min
  • #18_як беларусы БАМ будавалі

    Вітаю, шаноўныя!  Раскажу я сёння  байку  пра  тое,  як  беларусы  ў  далёкай Сібіры чыгунку будавалі.  Якая БАМам  скарочана завецца.  Што  ад возера Байкала  да рэчкі Амур працягнулася. Слухайце на    Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube  каму і навошта чыгунка тая  патрэбная была. Што  і як беларусы рабілі  там ў розныя часы ва  ўмовах  вельмі неспрыяльных.  За тэкстам поўным і  рэальнымі  фотаздыкамі герояў на Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables  запрашаю. Алесь.

    24 min
  • #17_пра бабыля Язэпа Драздовіча

    Вітанні шчырыя! Паслухайце  байку пра Язэпа Драздовіча.  Пра   пажыццёвы стан кавалера,  рэальныя і магчымыя прычыны ягонай  бязьмежнай  адзіноты.  Як жыццё яму нялёгка давалася. Як, насуперак складаным жыццёвым умовам, здолеў ён, у самоце,  пакліканне сваё здейсніць.   Няўміручыя творы нам пакінуць. Пачуць гаворку можна на   Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. А поўны тэкст байкі і ілюстрацыі да яе  шукайце на пляцоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.

    32 min
  • #16_пра Хаіма Суціна і Еву

    Вітаю! Прапаную  паслухаць каментар   знаўцы мастацтва высокага спадара Сяргея Харэўскага  да байкі пра Хаіма Суціна.   Мастака сусветна вядомага, які ў нашых краях нарадзіўся, а ў Францыі прыдаўся. І  пра творы ягоныя  незвычайныя, адзўін з якіх  --   “Ева” для  многіх беларусаў сімвалічным стаў.  Пачуць байку можна на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube.  А ілюстрацыі пабачыць  на пляцоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.

    22 min
  • #15_пра Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча


    Вітаю, сябры! Са шчыраю  дапамогаю спадарыні Людзвікі Кардзіс,  няспыннай  барацьбіткі за  вятанне  Беларускага музея   імя Івана Луцкевіча ў Вільню, нагадаю вам яго  фантастычна-трагічную гісторыю. Слухайце байку  пра лёсы людзей мужных і прадметаў унікальных. І таму, што  100 гадоў  мінула, як музей гэты быў упершыню адчынены.  І таму, што 140 прайшло ад  народзінаў ягонага  заснавальніка Івана Луцкевіча. А яшчэ таму, што ў Вільні Беларускі дом адчыніўся.  Дзе месца для Віленскага Беларускага музея 3.0  закладзена. Пачуць байку можна на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube.  Слухайце, І, пакрысе, пул патронаў падкаста “Беларускія байкі”  на Патрыёне  https://www.patreon.com/belarusianfables памнажайце. Алесь.

    22 min

About Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

From the publisher's feed

Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца…