
Sign up to save your podcasts
Or


Паслухайце байку пра сяброўства студэнцкае, выбітных выпускнікоў курса незвычайнага, іх сустрэчы рэгулярныя.
Сёння пра пачатак уласнага вадрОўнага лёсу хачу распавесьці. Акурат, як у апытанцы прамінулай дамаўляліся. Дзе і як глыбока шыла тое сядзіць. Калі яно свярбіць пачынае да шляхоў нязьведаных падштурхоўваючы. І чым гэта потым у душы адгукнуцца можа. А можа і не адгукнуцца...
32_Пра тое, як пад дзедавым капялюшОм байкі нараджаюцца. Раскажу сёння якіх высілкаў і крэатыву нарыхтоўка адной байкі для адной ўнукі каштуе :). Якія дэтыктыўна - вышукова - вандроўныя зАхады ладзіць даводзіцца. Якія люді цікавыя на шляху трапляюцца. Што ў душы пераплаўляць трэба. Сабе на радасьць і цікаўным слухачам на карысць. То слухайце.
Вось час і прыспеў, каб вас, слухачы, з унУкаю крыху бліжэй пазнаёміць. Шчыра распавесці, як так атрымалася, што ў Італійскай Швейцарыі яе мова беларуская напаткала. Чаму, навошта і якімі новымі тэхналогіямі дзЕду авалодаць давялося, каб байка са стала працоўнага ў слухаўкі ейныя і вашыя патрапіць магла. Слухайце, калі зацікавіліся.
Вітаю! Паслухайце, калі ласка, байку пра Скарыну і Вільню РусЬкую. Пра тое, у якім месцы дом мог стаяць, дзе жылі Францыск з Маргарэтаю, у якім храме дзеці іхныя, верагодна, маглі быць хрышчоныя. Шукаць адказы на пытанні няпростыя дапамагаў нам з унукаю мой калега Альфрэдас Бумблаўскас, доктар і прафесар Віленскага ўніверсітэта.
“Паміраць збірайся, а жыта сей” - любіла казаць мая бабуля Надзея. Перапамагаючы роспач і злабу ад таго, што вайна Ўкраіне і свету нясе, бязмерна захапляючыся гераізмам украінцаў, прапаную чарговы сюжэт са Скарынавага цыклу. У ім Сяргей Харэўскі, знаўца не толькі мастацтваў прыгожых, але і чалавек, які ведамі пра Скарыну і ягоныя часы ўзброены, разважае пра з’явы няпростыя. Памяшчаючы іх у гістарычныя кантэксты. То слухайце.
Запрашаю 23 лютага з унукаю разам байку пра асабісты досвед абаронцы айчыны савецкай паслухаць https://belaruskiiabaiki.taplink.ws. І/ці з сёняшнім часам параўнаць. Алесь.
Паслуйце байку пра тое, як мала мы ведаем пра Скарыну Віленскага https://belaruskiiabaiki.taplink.ws. Прасвятліць жа тое-сёе нам сёння дапаможа віленчук Сяргей Цемчын, прафесар і доктар габілітаваны, які тэксты Скарынавыя карпатліва дзесяцігоддзямі вывучаў.
Вітаю! Вось байка пра 300 кіламетровы шлях у Сант’яга дэ Кампастэла https://belaruskiiabaiki.taplink.ws. Пра матывацыю асабістую і лайфхакі па падрыхтоўцы, пра жытло бюджэтнае і стравы смачныя, выпрабаванні ды цікавосткі на шляху. За фотаздымкамі ж і тэкстам ласкава на Патрэон запрашаю. Алесь.
Прапаную вам, разам з унукаю, паслухаць аповяд пра існучыя культурныя шляхі Еўропы і будучы Скарынаўскі. Праца над стварэнем якога распачалася летась. Пачуеце як сям’я Еўрапейскіх шляхоў складалася. Ад шляху Святога Якава ў Санц’яга дэ Кампастэла да Шляху Д’Артаньяна і мушкецёраў. Якія мясціны на першым этапе Скарынавага шляху наведваць варта. Куды пазней кіравацца. Акрамя ANCHOR і SPOTIFY cлухаць беларускія байкі на розных пляцоўках можна https://belaruskiiabaiki.taplink.ws Дык запрашаю. Алесь.
From the publisher's feed