
Sign up to save your podcasts
Or


А вось і байка пра Скарынічаў, дзяцей Францыскавых. Тым нешматлікім, што дасьледчыкі на сёння валодаюць, ласкава падзяліўся з намі Павел Котаў, дактарант Чэшскага ўніверсітэта Аламоўц. Пра бацькоў і магчымае месца народзінаў. То хадзем!
Пачуеце сёння пра тое, як Францыск Скарына ў Падуі годна ганаровае званне доктара медыцыны абараніў. З якіх этапаў іспыт складаўся і пра адмысловы склад прысутных на ім. Пра значэнне і уплывы, якія ўласна абарона ды Італійскія кантакты мелі. Для Скарыны і для нашчадкаў ягоных. Дапаможа мне ў гэтым доктарка Вольга Шутава -- даследчыца крыніц гістарычных і стваральніца рэсурсу “Лабараторыя Скарыназнаўства”. То хадзем!
А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія беларусам штодня і па сьвятах служылі.
Хто ж насамрэч практыкаю саломапляцення зацікавіцца, дазнацца схоча што гэта за павукі такія, адкуль ўзяліся, што ў хаце робяць, ды як іх самім канструяваць можна, запрашаю ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі працяг байкі даслухаць можна, але і поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі вырабаў саламяных разгледзець, са слоўнічкам пазнаёміцца, ды на пытанні жартаўлівыя вакол саломапляценьння паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
Адгукнуўшыся на вынік апытання слухачоў, новая паўсотнія баек аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі. То слухайце.
Запрашаю паслухаць юбілейную пяцідзесятую (!) байку. Цягам двух гадоў кожную другую пятніцу выпускі адбываюцца! У сёняшняй бАйцы пра ткацтва, вязанне і вышыўку гаворка пойдзе. Пра гісторыю з’яўлення і пашырэння гэтых заняткаў. А таксама пра дываны вышываныя шыкоўныя, якія матуля мая зрабіла і на памяць добрую пакінула.
Звяртаючыся да цыклу Скарынаўскага, хачу яшчэ пра адну магчымую Еўрапейскую вандроўку Францыскаву расказаць. У Капенгаген, сталіцу Даніі. Навошна, якім шляхам і калі ў яго гэта атрымалася. З дадатковымі тлумачэннямі ад спадарыні Лізаветы Дубінка-Гушчы, дацэнта Капенагенскай бізнес-школы і ЕГУ. Ды яшчэ старшыні таварыства “БелаДанія”.
Напярэдадні Ўсіх Святых Дня паслухайце пра існучыя традыцыі. Як гэты дзень чакаюць і сустракаюць. На нашых землях і ня толькі. Шмат стагоддзяў ужо.
У дні святкавання юбілею сціплага Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэтам паслухайце гісторыю пра лёс ягоны. Няпросты. Захапляльны. Павучальны.
А вось і чарговая байка з вандроўнага цыклу. Паслухайце пра моцныя ўраджанні праз знаёмства са сьветам іншым, якія перажываць давялося. Як балюча навочнікі з вачэй здзіраліся і сляпата адступала.
А гэта байка пра пра росшукі Полацкіх каранёў і мясцін адкуль шляхі Скарынавы пачыналіся. Пра тое, што вядома і колькі яшчэ невядомага, новага і спрэчнага вакол асобы ягонай нас чакае. Са шчыраю падзякаю за дапамогу доктару гістарычных навук Алесю Грушы.
From the publisher's feed