Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

By Aliaksandr KalbaskaKids & FamilyStories for Kids
Download on the App Store

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску. episodes

  • 65_ Байка пра   дух прадпрыймальніцкі  і станок  Скарыны.


    Не змог  утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі,   не расказаць  пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім   Скарынавыя. Тых жа, хто   гісторыяю  аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў  прадпрыймальных,  спрыт свой на справу добрую накіравалі.  То хадзем!

    14 min
  • 64_Байка пра  Заслаўскае гарадзішча “Вал”.

    Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”,  прапаную  перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў  былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх  размясьціўся,  на другі  бок ад   чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!

    13 min
  • 63_Байка пра Алену Кіш ды Заслаўскі  музей дыванкоў маляваных.

     Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх,  раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш.  Адрыццё новага музея Беларускай маляванкі акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. То хадзем!

    16 min
  • 62_Пра дзедавы калямузейныя ўніверсітэты.

    Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра асабісты жыццёвы шлях калямузейны.  Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі  мая бабця Надзея.   Можа хто сапраўды над уласным лёсам задумаецца. То хадзем!

    14 min
  • 61_пра  фобію Марціна Лютэра,  Францыска Скарыну ды  “замах на забойства”.

    Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі  Францыска Скарыны  з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як   боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць.  То хадзем!

    https://spotifyanchor-web.app.link/e/diQiPgh3lzb  

    13 min
  • 59_Пра тое, як дзеда з Непалам пазнаёміўся.

    Паслухайце чарговую байку з  вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала  даляцець.  За жыццём людзей простых паназіраць.  Да веры іншай  дакрануцца.   Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай.    Смачных страваў з  напоямі  пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца,  каб  ранак неверагодна прыгожы  там сустрэць. Ды  вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных.  Якія пяць гадоў  у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся.

    15 min
  • 58_Пра Скарыну Пазнаньскага сумУ і турму.

    А гэтая  байка пра тое, як лёсы чалавечыя пераменлівымі бываюць.  І чаму ад турмы ды сумы лепей не адракацца.  На жыццёвым прыкладзе Францыска Скарыны. Дазнацца пра падзеі далёкія дапамог мне лацініст вядомы, кандыдат філалагічных  навук Алесь Жлутка.

    14 min
  • 57_ Пра гуканне вясны

    А вось і вясна на носе. Паслухайце пра тое, калі і  навошта  беларусы святкаваць надыход вясны пачалі, як гэта абывалася, якія  звычаі да нашых дзён дайшлі. То хадзем!

    12 min
  • 56_ Як Скарына “Біблію Руску” на радзіму выносіў

    Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца.  Дзеля чаго  яны рабіліся, як называліся і  выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны.  Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся.  Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час  прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую оптыку прачытвання гравюр з захапленнем расказваў. То хадзем!

    12 min
  • 55_Пра балоты і нячысьцікаў


    А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца.  Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру  высокую і творы, у  якіх балоты апяваюцца.   То хадзем!

    10 min

About Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

From the publisher's feed

Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца…