
Sign up to save your podcasts
Or


Вітаю, шаноўныя, паслухайце чарговую байку пра Францыска Вялікага. Плён сёлетняй экспедыцыі па шляхах ягоных Еўрапейскіх, дакументальных знаходак і ведаў пра варункі адукацыйныя.
Запрашаю слухачоў удзячных паслухаць разам з унукаю разважанні пра магчымыя трэнды, якія будучыню музейную ўжо зараз фарміруюць. І пры чым тут “тэорыя пакаленняў”.
Раскажу вам сёння пра прыгоды, якія летнімі дзянькамі 39 гадоў таму назад адбыліся і да чаго яны прывялі.
26-га траўня бягучага года актыўны слухач канала “Беларускія байкі” Алег пакінуў у Тэлеграме такі падбадзёрваючы каментар: “Цікава ўсё з прапанаванага... Плюс заўсёды цікавая гісторыя Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі - як там было да 1939?” Праз два месяцы вось такая байка склалася. То слухаце ўспаміны жывыя.
Паслухайце як з Венаю Скарынаўскія Еўрапейскія вандроўкі маглі звязаныя быць і хто прычыніўся да гэтага.
Прапаную паслухаць наступную байку з цыклу вандровачнага. Пра прыгоды студэнцкія, адкрыцці нечаканыя, мясціны дзіўныя, высокім духам і жахамі прымусовай працы прасякнутыя.
Няма на свеце чалавека, якому б хоць аднойчы з настаўнікам/настаўніцаю не пашанцавала. Мне такі падарунак некалькі разоў дастаўся. Пра аднаго з іх, універсітэтскага, Мікалая Рыгоравіча Гнеўку, хачу вам распавесьці сёння. То слухаце.
Жыццё вірлівае зноўку да Скарыніяны мяне павярнула. Дзякучы адкрыццю года Скарынавага, што ў Літве распачаўся, атрымалася з доктарам Ільлёю Лямешкіным пазнаёміцца. Які не толькі ў Пражскім Карлавым універсітэце выкладае, але і спадчынаю Скарыны займаецца шчыльна. Вось што ён расказаў пра Скарыну садоўніка і ўзрост ягоны. Удакладнены.
Працягваем знаё’мства з байкамі вандрОвачнага цыкла. Паслухайце, дзе, калі і дзякучы каму мне “захварэць на вандроўкі” пашанцавала. І самі на новыя далягляды зважайце.
Вось і даціснулі апантаныя падпісанты тэлеграм-канала “Беларускія байкі” датэрміновы расповяд пра археалагічныя даследаванні Сівітас Рутеніка і выставу музейную.
From the publisher's feed