
Sign up to save your podcasts
Or


Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною на ўсход хадзіў, пра страты вялізныя войска ягонага пад час пераправы праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей і даўні сябра мой, Ігар Груца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.. То слухаем.
У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі запамінальную ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”. Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі ўспамінамі. То слухаем.
Вітаю! Акурат зараз, у гэтыя залатыя восеньскія часы, дзень зноўку роўным ночы стаў. Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.
Запрашаю вас гэтаю байкаю да чароўнага святла чыгуначнага руху далучыцца :) Калі, дзе, як навошта чыгунка ды паравозы з’явіліся. Чаму мой лёс так моцна з імі зьнітаваным атрымаўся.
Паслухайце сёння гамонку пра сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і яго брудныя праяўленні на тэрыторыі Беларусі. З дапамогаю сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара, загадчыка кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава.
А зараз “пачастую” вас байкаю пра выпрабаванні, якія суправаджалі, здараліся, трапляліся на маім аўтамабільным шляху. З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.
Звяртаючыся зноўку да асобы Францыска Скарыны хачу пра яго няпростыя жыццёвыя стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і і пераслед ад другіх яму давялося атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе. Ды ў дадатак паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся, чым займаліся, чаму і калі этнонім “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным робіцца, то ад сёння поўны тэкст баек слухаць можна тут. Без штучных абмежаваняў.
Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч. То хадзем!
Сёння пазнаёмлю вас з улюбённым музеем сваім. Што ў Стамбуле створаны і назоў інтрыгуючы мае “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс слова гэтага трасфармаваўся ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю” Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей, каталог і фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць. То хадзем!
Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра яшчэ адзін фенамен трыадзінства “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая імя Скарынава годна носіць. Ды ціквостак пра гэта паслухваць ад Караліны Мацкевіч, куратаркі кніжнай калекцый шыкоўнай. То хадзем!
From the publisher's feed