Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, белар... more
FAQs about Беларусы ў Польшчы і ў свеце:How many episodes does Беларусы ў Польшчы і ў свеце have?The podcast currently has 44 episodes available.
April 10, 2025Таццяна Нядбай: 2020 год не прайшоў бясследна для беларускай літаратуры19 сакавіка завяршылася падача заявак на прэмію Гедройця! Сёлета ў 13 раз будзе адбудзецца прызнанне гэтай найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Адным з арганізатараў конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляецца аб’яднанне «Беларускі ПЭН». Мы паразмаўлялі са старшынёй арганізацыі Таццянай Нядбай пра тое, якія працэсы цяпер адбываюцца ў свеце беларускай літаратуры....more22minPlay
April 06, 2025У базе антраполага, эмігранта ў Польшчы Яўгена Малікава звыш 80 тысяч здымкаў элементаў традыцыйнага драўлянага дэкоруГамяльчаніна Яўгена Малікава затрымалі на 5 сутак, ён быў звольнены. Цяпер жыве і працуе ў Польшчы. Дзякуючы стыпендыі ЕС, вучоны мае магчымасць далей займацца даследаваннем традыцыі драўлянага аздаблення дамоў....more11minPlay
April 02, 202525 кніг на 25-годдзе «Камунікату», 500 гадзін аўдыёкніг у вольным доступе! Размаўляем з Яраславам ІванюкомІнтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат» сёлета спаўняецца 25 гадоў. Да юбілею абяцаюць выдаць 25 кніг і хваляцца ажно 500 гадзінамі аўдыёкніг у вольным доступе! Яраслаў Іванюк як раз вярнуўся з пятага еўрапейскага турнэ з Уладзімірам Арловым і дзеліцца ўражаннямі!...more20minPlay
March 13, 2025«Рэлікт» выпусціў новы сінгл і рыхтуецца да канцэртнага туру па краінах ЕўропыБеларускі рок-гурт «Рэлікт» з 2022 года працуе і запісвае кампазіцыі ў Польшчы. Нядаўна музыканты выпусцілі новы сінгл, восенню плануюць выдаць новую кружэлку, а цяпер рыхтуюцца адправіцца ў канцэртны тур па Польшчы і не толькі. Двое музыкантаў калектыву наведалі нашу варшаўскую студыю. З імі гутарыла Наталля Грышкевіч....more16minPlay
March 03, 2025Тры мастачкі. Тры «светлыя душы ў змрочны час»Ці можна ў прымусовай эміграцыі рабіць штосьці пазітыўнае? Так, калі твая душа патрабуе пазітыву і светлых пачуццяў і уражанняў, калі нават ў змрочныя часы ёсць жаданне пазітыўнай творчасці. У гэтым перакананы мастачкі: Ірына і дзве Яўгеніі....more24minPlay
February 28, 2025Беларускі даследчык тлумачыць, як палітычная тэрміналогія ўплывае на спосаб мыслення?Навуковае даследаванне на гэтыю тэму зрабіў беларускі даследчык Антон Дзінэрштайн, звязаны з Інстытутам славістыкі Польскай акадэміі навук....more15minPlay
February 14, 2025Малады беларус выдаў у Варшаве кнігу пра беларускае пакаленне Z пасля 2020 годаВідэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін выдаў у Варшаве сваю першую кнігу «Апошняе пакаленне». У кнізе ідзе аповед пра беларускую рэальнасць пасля 2020 года. Паводле Макара, у творы ён хацеў паказаць цэлы спектр эмоцый беларусаў: расчараванне, апатыю, пачуццё безвыходнасці, але адначасова радасць і надзею. З Макарам Валынкіным размаўляе Валеры Саўко....more19minPlay
February 04, 2025Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве разважае пра фінансаванне беларускіх НДА ў ПольшчыАдміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа заявіла, што стрымлівае фінансаванне міжнародных грантаў (USAID) на карысць роўнасці і прасоўвання дэмакратыі. Арганізацыі трэцяга сектару, якія карысталіся амерыканскімі фондамі, могуць трапіць у складаную сітуацыю, калі гэтая дапамога была адзінай або асноўнай крыніцай падтрымкі.А якімі крыніцамі фінансавання карыстаюцца беларускія арганізацыі ў Польшчы, ці рашэнне амерыканскага лідара з’яўляецца вялікай праблемай? Аб гэтым разважае кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк....more16minPlay
February 04, 2025Калі ты эмігруеш у Еўрасаюз, перад табой адкрываюцца вялікія магчымасці — беларускі дызайнер пра жыццё ў ПольшчыСамае складанае – гэта пачаць, знайсці нейкую зямлю пад нагамі, а потым усё нармалізуецца, – лічыць юнак, які працуе графічным дызайнерам і завочна вучыцца ва ўніверсітэце....more9minPlay
February 04, 2025Беларускі інжынер у Польшчы робіць ровары па індывідуальных замовах і плануе наладзіць іх вытворчасць«Самае галоўнае цяпер — стварыць добрую каманду для працы. Будзе каманда — знойдуцца і сродкі. Бо іх знайсці не так і складана ў Польшчы»....more8minPlay
FAQs about Беларусы ў Польшчы і ў свеце:How many episodes does Беларусы ў Польшчы і ў свеце have?The podcast currently has 44 episodes available.