Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, белар... more
FAQs about Беларусы ў Польшчы і ў свеце:How many episodes does Беларусы ў Польшчы і ў свеце have?The podcast currently has 128 episodes available.
December 22, 2025Як на выгнанні працуе беларускі тэатр «Прыехалі»«Прыехалі» — гэта тэатральная студыя, заснаваная акторам Гарадзенскага тэатра лялек Аляксандрам Енджэеўскім. Яна нарадзілася з пераканання, што мастацтва не залежыць ад геаграфіі і не прызнае межаў. Беласток — горад, які стаў другім домам для многіх беларусаў, — даў калектыву і натхненне, і прастору для новага творчага пачатку. Сёння тэатр «Прыехалі» імкнецца ўнесці свой унёсак у культурную скарбніцу Падляшша і заставацца разам з беларускай аўдыторыяй, дзе б яна ні жыла. У творчым даробку каманды — спектакль «Сумны суп», пастаўлены паводле аднайменнага твора беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай. Надоечы гэту пастаноўку тэатр «Прыехалі» паказаў для вучняў беларускай школкі ў Варшаве, што дзейнічае пры Фондзе «Добрай адукацыі». Беларуская служба Польскага радыё папрасіла трупу тэатра распавесці пра сваю працу і пра тое, як жыве і развіваецца беларускі тэатр на выгнанні....more10minPlay
December 19, 2025Гісторыя Вадзіма Ліпоўскага, які наноў збірае сябе ў ПольшчыБеларускі архітэктар і мастак Вадзім Ліпоўскі прызнаецца, што пераезд у Польшчу прымусіў яго пачаць жыццё з чыстага ліста. Страта дому, няўдалыя пошукі працы і творчыя сумненні прывялі да новага занятку — стварэння вялікіх фігураў з пенапласту, якія ўжо выклікаюць ажыятаж у Познані. Ён называе гэта сваім «апошнім шансам у творчасці», але менавіта гэты шлях дапамагае яму зноў адчуць сябе свабодным мастаком....more16minPlay
December 17, 2025«Кроў сапсаваная тэатрам»: як беларускія акторы адбудоўваюць сцэну ў эміграцыіБеларуская акторка Вольга Каралёнак распавядае пра тое, чаму тэатр становіцца «аддушынай» для тых, хто працуе на будоўлях і ў сэрвісе, і як у эміграцыі даводзіцца быць адначасова акторам, адміністратарам і ўласным менеджарам....more14minPlay
December 12, 2025Ужо амаль год Сергій Мельянец каардынуе раздачу беларускім сем’ям у Варшаве бясплатных прадуктаў харчаванняСергій Мельянец – беларус, які вымушаны быў ратаваць сям’ю і з’ехаў у Польшчу. У Беларусі ён шмат займаўся грамадскай і валанцёрскай працай. У новай краіне ён не змог адмовіцца ад сваіх ідэалаў і патрэбы несці дапамогу іншым. Ужо амаль год ён каардынуе раздачу беларускім сем’ям у Варшаве бясплатных прадуктаў харчавання. Ініцыятыва атрымала назву food4bel....more15minPlay
December 12, 2025«Памылка» – пра навуку папулярна і прывабна па-беларускуБеларусы ў замежжы выпускаюць навукова-папулярны часопіс на беларускай мове «Памылка». Стыль-рэдактарка «Памылкі» Настасся Кахан распавядае пра часопіс....more10minPlay
December 11, 2025Сяргей Доўгушаў: «У эміграцыі людзі знаходзяць сваю Беларусь»Беларускі музыка, этнограф, выкладчык і заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход» Сяргей Доўгушаў працягвае захоўваць і развіваць традыцыйную беларускую культуру ў замежжы. Пра тое, што для яго цяпер найбольш важна, як выглядае беларускае жыццё ў эміграцыі і чаму нават далёка ад радзімы можна адчуваць сябе беларусам....more11minPlay
December 10, 2025Святлана Kурс: «Мы вельмі засумавалі па дзейнасці. Усе яшчэ ўбачаць беларускі світанакРазмова з Святланай Курс пра літаратуру, жыццё, мову і волю і яе кнігу “Па што ідзеш, воча?”....more11minPlay
December 09, 2025«Вольнасць у мове і слове»: размова з Юляй Цімафеевай пра ідэнтычнасць, пераклад і паэзію 09.12.2025Паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева разважае пра мову як частку свабоды, пра тое, чаму асабістае становіцца палітычным, і як жыццё за мяжой змяняе ідэнтычнасць творцы....more11minPlay
December 09, 2025«Вольнасць у мове і слове»: размова з Юляй Цімафеевай пра ідэнтычнасць, пераклад і паэзіюПаэтка і перакладчыца Юля Цімафеева разважае пра мову як частку свабоды, пра тое, чаму асабістае становіцца палітычным, і як жыццё за мяжой змяняе ідэнтычнасць творцы....more11minPlay
December 06, 2025Як беларускі музыкант схіліў нідэрландца праспяваць па-беларуску – размова з Артурам Dzivia МатвеенкамБеларускі музыкант Артур Dzivia Матвеенка, які жыве ў Варшаве, не так даўно прадставіў сумесную працу з нідэрландскім праектам Gealdýr Джонатана Барэндсма. У трэку Try iskry замежны выканаўца спявае на беларускай мове. Мы запрасілі Артура ў нашу студыю і папрасілі расказаць пра творчасць, творчыя натхненні і планы. З госцем студыі размаўляе Валеры Саўко....more18minPlay
FAQs about Беларусы ў Польшчы і ў свеце:How many episodes does Беларусы ў Польшчы і ў свеце have?The podcast currently has 128 episodes available.