euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Навукоўцы павінны даваць вынік: апошнія падзеі ў свеце
    Кавалер ордэна Андрэя Першазванага сёння ў кукурузных палях — расказвае, як трэба працаваць навукоўцам з Акадэміі навук. Яны, маўляў, павінны даваць вынік. А без выніку, атрымліваецца, яны так сабе навукоўцы. А кукуруза спее на 20% горш, чым на Захадзе.
    Гэтую тэму, а таксама сітуацыю на Блізкім Усходзе, рашэнне па Нобелеўскай прэміі міру і іншыя важныя падзеі абмяркоўваем у штотыднёвым прамым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    42 min
  • Аляксандр Кныровіч. Долар узяў 3,30, Лукашэнка ўзяўся дастаць палешукоў з балота
    На тыдні курс долара падабраўся да антырэкорда ў 3 рублі 30 капеек. Да дэнамінацыі гэта было б 33 тысячы рублёў! Атрымліваецца, за апошнія 15 гадоў беларускай "стабільнасці" долар падаражэў недзе ў 15 разоў. Бегчы ў абменнікі ўжо позна?
    Абмяркоўваем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, "Как Лукашенко решил из "людзей на балоце" сделать "заможных палешукоў" (гэта рэальны загаловак з дзяржаўнай прапаганды) і пра крывадушніцтва, з якім улады распавядаюць пра "генацыд беларускага народа".
    43 min
  • Аліса Рыжычэнка. Новы расійскі крэдыт і долар па 3,30
    Расія паабяцала Беларусі новы крэдыт. Але і яго не хопіць, каб заткнуць дзірку ў бюджэце, якая сёлета складае 4,5 млрд рублёў. Як гэта ўсё паўплывае на жыццё беларусаў?
    Тым часам долар ізноў каштуе даражэй за 3 рублі 30 капеек. Але, магчыма, ва ўмовах санкцый і прызакрытых межаў значэнне замежных валютаў для беларусаў змяншаецца? Гэта, а таксама эканамічны ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны і новыя спосабы, якімі беларускія прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, абмяркоўваем з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    39 min
  • Алег Кулеша: наша ідэя сёння простая — выхаваць сваіх дзяцей беларусамі
    10 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша.
    Мы мусім думаць і рабіць усё магчымае не толькі для таго, каб вызваліць Беларусь ад лукашэнкаўскай навалы і расійскай акупацыі, але і каб нашы дзеці выраслі сапраўднымі беларусамі. Каб яны не страцілі сувязь са сваімі беларускімі каранямі. Каб яны, атрымаўшы адукацыю на Захадзе, вярнуліся ў Беларусь не толькі адукаванымі, але і свядомымі беларусамі, перакананы Алег Кулеша.
    Пра тое, чаму нам важна не толькі не забыцца пра злачынствы рэжыму ў дачыненне да беларусаў, але і захоўваць у сабе сваю беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Кулешам.
    52 min
  • Павел Усаў. Ці дапамогуць расіяне вызваліць беларускіх палітвязняў?
    "Яго правасхадзіцельства" Лукашэнка зноў у Маскве — на гэты раз на пасяджэнні Савета кіраўнікоў краінаў — удзельніц СНД. Цікава, што там жа і прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян. І ў той час як Лукашэнка замест лесвіцы падымаецца на другі паверх на службовым ліфце, Пашынян едзе на ровары па набярэжнай Масквы-ракі. Прыкладна гэтым эра 70-гадовых палітыкаў адрозніваецца ад эры 50-гадовых (хаця армянскаму прэм'еру яшчэ ўсяго 49 гадоў).
    Тым часам расіяне перахопліваюць ініцыятыву ў перамовах па вызваленні беларускіх палітвязняў. Ці спрацуе гэтая тэма ў плюс? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    51 min
  • Марына Якубовіч. “Connection”: ці гатовыя мы адпусціць перажытае ў 2020-м
    Былая акторка Беларускага свабоднага тэатра Марына Якубовіч не толькі не знікла са сцэны, але і вяртаецца на яе са сваёй уласнай працай — монаспектаклем “Connection” (“Злучэнне”). Гэта аповед пра беларускіх палітвязынак. Асэнсаванне таго, што з намі адбылося. І працягвае адбывацца. Пабачыць новую працу Марыны Якубовіч можна будзе неўзабаве на сцэне ў Мюнхене, Вільні, Вене…
    Што з сябе ўяўляе новая сцэнічная праца Марыны Якубовіч і чаму менавіта тэма палітвязынак была абраная для монаспектакля? Якія ідэі і думкі хоча аўтарка перадаць гледачам і ці блізкая гэтая тэма заходняму гледачу? Ці гатовыя беларусы да асэнсавання падзей 2020 года і ці прыспеў для гэтага час? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акторка, выкладчыца і рэжысёрка Марына Якубовіч
    37 min
  • Барыслаў Бярэза. Беларускі фронт: ці патрэбны ён Украіне і ці чакаць эскалацыі на мяжы
    Выступаючы на Форуме свабоднай Расіі ў Вільні, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда заявіў пра неабходнасць пераносіць вайну і на тэрыторыю Беларусі. Маўляў, калі адносна невялікія падраздзяленні УСУ зойдуць у Беларусь, то беларускае войска складзе сваю зброю. А гэта “вялікі ўдар пад дых Маскве”. Што праўда, дэпутат адразу ж атрымаў шмат крытычных заўваг найперш з боку беларусаў. Але быў актыўна падтрыманы шэрагам украінскіх экспертаў.
    Ці варта ўсур’ёз прыслухоўвацца да слоў Алега Дунды і ці не становіцца такая пазіцыя афіцыйнай? Якія пагрозы сёння магчымыя з боку беларуска-украінскай мяжы і ці дапаможа гэтыя пагрозы зняць уварванне на тэрыторыю нашай краіны? Ці гатовая Украіна ў чарговы раз паверыць мірным абяцанням Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза
    38 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners