euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ганна Федаронак. “Życie”: ці гатовыя беларусы па-ранейшаму падтрымліваць сваіх
    З’язджаць з Беларусі беларусы працягваюць дагэтуль. І калі з тымі, хто да выезду рыхтаваўся і мог спланаваць як дарогу ў новую краіну, так і магчымасці ўладкавацца, то ў тых, каму даводзіцца зрывацца з месца раптоўна і без падрыхтоўкі, сітуацыі іншая. У іх няма не толькі загадзя падрыхтаванага месца жыцця, але і часам самых неабходных рэчаў. А часцяком і сродкаў для іх набыцця. І тады даводзіцца спадзявацца на падтрымку і салідарнасць суайчыннікаў. Але апошнім часам і тут назіраюцца пэўныя праблемы.
    Ці шмат беларусаў па-ранейшаму мае патрэбу ў падтрымцы і хто найперш цяпер звяртаецца па дапамогу? Чым жыве шэлтар і якія ў яго галоўныя патрэбы сёння? Як рэагуюць людзі на просьбу падтрымаць і ці стала менш салідарнасці ў беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка шэлтара для ўцекачоў Фонду дабрачыннай дапамогі беларускім і ўкраінскім эмігрантам у Польшчы “Życie” Ганна Федаронак
    44 min
  • Аляксандр Кныровіч. Беларусы заканчваюцца. Невыканальны план Лукашэнкі
    Аляксандр Кныровіч паглядзеў на лічбы і прыйшоў да высновы, што недзе ў Беларусі ўтварылася дзірка — партал у іншае вымярэнне, які высмоктвае людзей з краіны. Гэта, вядома ж, жарт. Але не жарт тое, што беларусы заканчваюцца. Знікаюць. Дынаміка жахлівая.
    Тым часам расійскія "Шахеды" ледзь не сустрэлі на шляху верталёт Лукашэнкі. Той прыляцеў на поўдзень Беларусі і выступіў з сельскагаспадарчым стэндапам. Пра гэта ды іншае размаўляем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    39 min
  • Даніла Ганчароў, Алег Кулеша. Пра гандаль палітвязнямі, Гаагу і беларускую салідарнасць
    Чарговы раз прагучала нібыта пазіцыя рэжыма адносна бачання з таго боку працэсу вызвалення палітвязняў. “Нібыта” таму, што чалавек, які агучыў гэтую пазіцыю ў размове з прадстаўніком праваабарончага цэнтра “Вясна” Леанідам Судаленкам, незразумела якімі паўнамоцтвамі валодае і якую структуру прадстаўляе. Але тым не менш… Агучаная пазіцыя вельмі простая: рэжым чакае ад Захада “плюшак”, наконт гэтага быў пададзены сігнал праз вызваленне 115 чалавек, і цяпер Мінск чакае нечага ў адказ. Прасцей кажучы, чакае пачатку гандлю.
    Ці варта ісці на гандаль з рэжымам дзеля вызвалення з-за кратаў людзей і на якіх умовах? Хто і з кім можа пачынаць размовы наконт гэтага і які погляд былых палітвязняў на саму гэтую сітуацыю? Як бачыцца з пазіцыі палітвязня ініцыятыва прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці ў Гаазе і як беларусам не развучыцца салідарнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць былыя палітвязні, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і Даніла Ганчароў
    42 min
  • Як беларускія ўлады сабраліся адабраць завод Штадлер.
    Сёння пагаворым аб тым, як беларускія ўлады сабраліся адабраць завод ва ўзорнага інвестара.
    Чаму з Беларусі сыходзяць нават тыя инвестары, хто не збіраўся гэтага рабіць.
    И як расце залежнасць беларускай эканомики ад расейскай
    8 min
  • Рост заробкаў і інфляцыя ў 5% — Кавалкін пра эканамічны прагноз на 2025 год
    Улады зацвердзілі эканамічны прагноз на будучы год і ён выглядае вельмі прыгожа — прыбыткі насельніцтва вырастуць на 4%, ВУП складзе 4,1%, а інфляцыя не перакрочыць парога ў 5%.
    Пры гэтым рэжым ўсё часцей і гучней заяўляе пра тое, што санкцыі надта шкодзяць беларускай эканоміцы, і час ужо з гэтым заканчваць.
    Пра тое, наколькі рэалістычныя планы чыноўнікаў, як змяняюцца паводзіны беларусаў на фоне адноста стабільнага перыяду ў эканоміцы, чаму ніхто не купляе беларускія ноўтбукі — размаўляем з эканамістам, кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
    49 min
  • Валерый Кавалеўскі. Пра ААН, палітзняволеных, выбары, суверэнітэт і… Пазняка
    На мінулым тыдні ЗША наведала прадстаўнічая дэлегацыя беларускіх дэмсіл. І гаворка не толькі пра ўдзел у працы на палях Генасамблеі ААН і не толькі пра Святлану Ціханоўскую і яе каманду. Былі і іншыя мерапрыемствы, і іншыя палітыкі і эксперты з розных структур і ініцыятыў. Але пераважна ўсе абмяркоўвалі прыблізна аднолькавыя пытанні, важныя для беларусаў і Беларусі сёння.
    Што карыснага даў беларускаму грамадству і Беларусі візіт дэмсіл у ЗША? Чаму Захад не гатовы дамаўляцца наконт палітвязняў і што могуць зрабіць дэмсілы? Які лёс праекта пашпарта Новай Беларусі і ў чым не мае рацыі Пазняк? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
    51 min
  • Марына Струнеўская: беларуская аўтэнтычная культура — на ёй базуецца наша ідэя
    3 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская.
    Беларусы павінныя адмовіцца ад цярплівасці. Той, калі нас прыніжаюць, з нашай культуры, гісторыі і мовы здзекуюцца, а мы толькі і робім, што некуды “нясём сваю крыўду”. Трэба не падстаўляць другую шчаку, а ўмець адстойваць сваё, перастаць цярпець прыніжэнне. Трэба бараніць сваё, і калі варта, то і ўдарыць у адказ, перакананая Марына Струнеўская.
    Пра тое, чаму вярнуць сабе сваё і пашыраць сваю беларускасць неабходна і ва ўмовах акупацыі ды эміграцыі, што зашыфравана ў беларускім фальклоры і ці мусім мы забыцца на здзекі ад лукашыстаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Струнеўскай.
    55 min
  • Ад збораў на дроны да тролінгу прапаганды: пра гэта і не толькі — з BalaganOff
    Папулярны ў беларусаў украінскі блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў хоць і перастаў рабіць стрымы з беларускімі палітыкамі і экспертамі, з беларускай павесткі не сышоў. Ён па-ранейшаму робіць амаль штодзённыя выпускі, прысвечаныя падзеям у Беларусі, аналізуе трэшовыя заявы як Лукашэнкі, так і яго прапагандыстаў. Завочныя пікіроўкі Балаганава з Турам ды Азаронкам, у якіх да ўкраінскага блогера асаблівая “сімпатыя”, — асобны жанр у блогерстве. Але апроч гэтага Аляксандр працягвае дапамагаць беларускім добраахвотнікам і УСУ.
    Што сёння найперш патрэбнае на фронце ваярам і ці гатовыя людзі па-ранейшаму данаціць? Чаму яго так любіць лукашэнкаўская прапаганда і якія змены ён заўважае ў стаўленні Лукашэнкі да Украіны? Як змяняюцца настроі ва ўкраінскім грамадстве адносна вайны і ці гатовыя ўкраінцы на перамовы на ўмовах Масквы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў.
    48 min
  • Ірына Сідорская. Адкуль возьмуцца грошы на пенсіі, калі беларусы бягуць з краіны?
    У Беларусі больш за 1,5 млн людзей сталага веку. То-бок старэйшых за 65 гадоў. І тут ёсць выразны гендарны аспект: на 1 пажылога мужчыну прыходзяцца 2 пажылыя жанчыны. Чаму так адбываецца, якія тут працуюць стэрэатыпы і як "клапоціцца" пра пенсіянераў дзяржава?
    Урэшце, адкуль возьмуцца грошы на выплаты для 2 млн беларускіх пенсіянераў, калі беларусы бягуць з краіны? Так, мы не памыліліся: пенсіянеры і людзі сталага веку — гэта розныя сацыяльныя групы. Разбіраемся ў гэтых дэталях разам з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
    40 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners